«Лунінецкія навіны» — раённая газета Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Выходзіць 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Лунінецкі раённы выканаўчы камітэт і Лунінецкі раённы Савет дэпутатаў. Рэдакцыя размяшчаецца ў Лунінцы па адрасе плошча Леніна, 12. Галоўны рэдактар (2025) — Павел Сямёнавіч Свістуновіч.
Гісторыя Газета «Аванга́рд» заснавана ў кастрычніку 1939 г. як орган Часовага ўпраўлення г. Лунінец і павета, павятовага камітэта КП(б)Б і павятовага выканаўчага камітэта Лунінецкага павета. У перыяд з 3 лютага 1940 да 19 чэрвеня 1941 г. выходзіла як орган Лунінецкага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Пінскай вобласці.
У гады нямецка-фашысцкай акупацыі была органам Лунінецкага падпольнага райкама КП(б)Б. Выдавалася ў 1943—1944 гг. Вядома 45 нумароў (№ 1-18 за 1943; № 19-21 і № 3-26 за 1944) за перыяд з 23 жніўня 1943 г. да 7 ліпеня 1944 г. на беларускай мове. Рэдактары: А. А. Хацкевіч, П. П. Заяц (з 28 жніўня 1943).
Пасля вызвалення БССР газета выходзіла пад той жа назвай. У 1962 г. перайменавана ў «Ленінскі шлях». З 1965 г. друкавалася як орган Лунінецкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савета народных дэпутатаў з 1977) Брэсцкай вобласці.
З 1 студзеня 1991 г. — раённая газета «Лунінецкія навіны», выходзіць на беларускай і рускай мовах 2 разы на тыдзень.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Культура Лунінца Катэгорыя:Газеты Беларусі на беларускай мове Катэгорыя:Газеты Беларусі на рускай мове Катэгорыя:1939 год у Беларусі