Маршалак канфедэрацыі — выбарны старшыня канфедэрацыі і канфедэрацкага рыцарскага кола. Абіраўся на агульным сходзе канфедэрацыі і дзейнічаў да моманту развязвання канфедэрацыі і спалення яе акту.
Выконываў функцыі агульнага кіраўніка збройных сілаў (мог падзяляць яе з «дыктатарам» і палкоўнікамі), старшыні канфедэрацкіх судоў і паседжанняў канфедэрацкага сходу (сходу камандзіраў — таварыскага кола, або генеральнага сходу — прадстаўнікоў усіх груп, удзельнікаў канфедэрацыі). Маршалак прадстаўляў шляхту злучаную ў канфедэрацкім коле ў камунікацыях з каралем і дзяржаўнымі ўраднікамі, атрымліваў і размяркоўваў па ротах сродкі на пагашэнне дзяржаўнай запазычаннасці, маршалак рокашу мог весці перамовы з суседнімі ўладарамі аб дэтранізацыі манарха, падпісываў «рыцарскім словам» перамір’е з дзяржаўнай арміяй як Януш Радзівіл з Янам Каралем Хадкевічам.
Крыніцы
Катэгорыя:Канфедэрацыі Рэчы Паспалітай