Тадэй Пагачар (; нар. ) — славенскі прафесійны шашэйны велагоншчык, які выступае за каманду UCI WorldTeam UAE Team Emirates XRG. Сярод яго перамог — пяць Тур дэ Франс (2020, 2021, 2024, 2025 і 2026), Джыра д’Італія 2024, а таксама дзесяць аднадзённых класік: Тур Фландрыі двойчы, Льеж — Бастонь — Льеж тры разы і Джыра дзі Ламбардыя пяць разоў, а таксама два разы чэмпіянат свету па шашэйных велагонках UCI. бронзавы прызёр Летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў групавой гонцы. Ён упэўнена выступае ў гонках на час, аднадзённых класіках і на велатурах, і яго параўноўваюць з універсальнымі веласіпедыстамі накшталт Эдзі Меркса і Бернана Іно. Разглядаецца як адзін з найвялікшых веласіпедыстаў усіх часоў.
Спартыўная кар’ера Тадэй Пагачар быў паспяховым юніёрам, выйграўшы Тур д’Авенір 2018. У 2019 годзе, ва ўзросце 20 гадоў, стаў самым маладым веласіпедыстам, які перамог у гонцы Сусветнага Тура UCI — на Туры Каліфорніі, а таксама выйграў тры этапы Вуэльта Іспаніі, заняўшы ў агульным заліку трэцяе месца і атрымаўшы званне лепшага маладога гоншчыка.
У 2023 годзе стаў самым высокааплатным прафесійным веласіпедыстам у свеце.
У 2024 годзе, выйграўшы Джыра д’Італія, Тур дэ Франс і чэмпіянат свету ў групавой гонцы, стаў трэцім уладальнікам дасягнення «Тройная карона» веласпорту.. 26 ліпеня 2026 года велагоншчык у пяты раз выйграў Тур дэ Франс.
Асабістае жыццё Сям’я Тадэя Пагачара: бацька — Мірка; маці — Мар’ета; старэйшы брат — Тылен (Tilen), займаўся веласпортам у клубе «Rog Ljubljana». Дзяўчына — Уршка Жыгарт (Urška Žigart), прафесійная веласіпедыстка са Славеніі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Нарадзіліся ў Любляне Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Пераможцы Тур дэ Франс Катэгорыя:Велагоншчыкі Славеніі