Ганс Ёст (; ) — нямецкі празаік, драматург, паэт, прэзідэнт Палаты пісьменнікаў Рэйха (Reichsschrifttumskammer, 1935—1945), групэнфюрэр СС (1942), аўтар афарызму «Калі я чую пра культуру, я здымаю з засцерагальніка свой браўнінг» (Wenn ich Kultur höre entsichere ich meinen Browning).
Яго раннія сачыненні былі напісаныя пад уплывам экспрэсіянізму («Пачатак», Der Anfang, 1917; «Кароль», Der König, 1920). Потым звярнуўся да натуралістычнай філасофіі (п’есы «Мяняла і гандляр», Wechsler und Händler, 1923; «Томас Пэйн», Thomas Paine, 1927). Першая п’еса Б. Брэхта «Ваал» была напісаная ў адказ на п’есу Г. Ёста «Самотнік» (Der Einsame), драматызацыю біяграфіі антысеміцкага драматурга .
Крыніцы
Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі