Іван Барысавіч Шылаў (; 1914, Бабовічы, Гомельскі раён — 1942, Гомель) — удзельнік Гомельскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Іван Барысавіч Шылаў нарадзіўся ў 1914 годзе ў вёсцы Бабовічы Гомельскага раёна. Працаваў слесарам на дрэваапрацоўчым камбінаце.
З 1934 года служыў у Чырвонай Арміі. У 1937 годзе скончыў ваеннае вучылішча. Адначасова вучыўся ў спецыяльнай школе разведкіравання Генштаба. З 1938 года Іван Шылаў становіцца слухачом завочнага аддзялення Ваеннай акадэміі імя М. Фрунзе.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны старшы лейтэнант удзельнічаў у абарончых баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
З верасня 1941 адзін з кіраўнікоў падполля, з лістапада 1941 член Гомельскага падпольнага аператыўнага цэнтра па каардынацыі дзейнасці падпольных груп.
Удзельнічаў у падрыхтоўцы і арганізацыі дыверсій на станкабудаўнічым заводзе, тэлефоннай станцыі, чыгунцы, перадаваў звесткі ў партызанскі атрад «Бальшавік».
Уладкаваўшыся ў 1942 матарыстам на электрастанцыю, стварыў там падпольную групу.
У 1942 годзе Іван Шылаў загінуў. Пахаваны Іван Барысавіч у студэнцкім скверы ў Гомелі, які цяпер называецца Алеяй Герояў, у брацкай магіле падпольшчыкаў.
Узнагароды і званні
Ордэн Айчыннай вайны I ступені (пасмяротна).
Памяць
Імя Героя носіць адна з вуліц у Чыгуначным раёне ў Гомелі (ранейшая назва Прудкоўская шаша). На доме № 1 у 1983 годзе ўстаноўлена памятная дошка пра назву вуліцы. Імя І. Шылава носіць піянерская дружына Бабовіцкай сярэдняй школы. У Бабовіцкай сярэдняй школе захоўваюцца экспанаты, прысвечаныя І .Б. Шылаву. Сярод іх фатаграфіі Івана Барысавіча, яго бацькоў, маці Таццяны Фядосаўны і бацькі Барыса Ільіча, а таксама брата Паўла Барысавіча; копіі развітальных лістоў, стэнды і матэрыялы пра жыццёвы шлях Героя.
Гл. таксама
Цімафей Сцяпанавіч Барадзін Мікалай Васільевіч Півавараў Раман Іларыёнавіч Цімафеенка
Крыніцы
Літаратура
Их именами названы... : энциклопедический справочник. – Минск, 1987. – С. 683 - 684. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мінск, 2003. – Т. 6, кн. 2. – С. 245. Курдесов, И. Время не властно: [мужественные патриоты Гомельского подполья: Е. И. Барыкин, А. А. Куцак, А. Л. Исаченко, Т. С. Бородин, И. Б. Шилов и другие] / Иван Курдесов // Гомельская праўда. – 2008 – 25 лістапада (№ 183). – С. 2 – Режим доступа: http://gorbibl.gomel.by/templates/ggcbs/images/gomelvpechati/gomelwow/118.pdf . Курдесов, И. Под псевдонимом Фридрих Генке: [Иван Борисович Шилов] / Иван Курдесов // Гомельская праўда. – 2009 – 5 лістапада. – С. 2 – Режим доступа: http://gorbibl.gomel.by/templates/ggcbs/images/gomelvpechati/gomelwow/169.pdf.
Спасылкі
Шилов Иван Борисович. Шылаў Іван Барысавіч. Имя ему – ГЕРОЙ. Иван Шилов. Гомельские ведомости.
Катэгорыя:Падпольшчыкі_Вялікай_Айчыннай_вайны Катэгорыя:Пахаваныя_ў_Гомелі