Генадзь Вячаслававіч Кажамякін () — беларускі літаратуразнавец і кнігазнавец. Кандыдат філалагічных навук (2007).

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і інжынера-будаўніка Вячаслава Рыгоравіча і тэхнолага Людмілы Рыгораўны Кажамякіных.

У 1985 годзе скончыў вячэрнюю сярэднюю агульнаадукацыйную школу № 24 Мінска. У 1988 годзе паступіў на завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1994 годзе.

Да заканчэння БДУ працаваў плітачнікам рамонтна-будаўнічага цэха Навукова-даследчага інстытута сродкаў аўтаматызацыі ў Мінску (цяпер ААТ «АГАТ-сістэмы кіравання»). У 1995―1997 гадах ― рэдактар і карэктар штотыднёвіка «Наша слова». Потым працаваў педагогам-арганізатарам цэнтра дзіцячай творчасці Першамайскага раёна Мінска, рэдактарам у выдавецкім цэнтры БДУ. З 2000 года — у бібліятэцы БДПУ імя Максіма Танка, з 2008 года ― вядучы бібліятэкар.

Сябра Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (з канца 1990-х).

Творчасць Даследуе творчасць Максіма Гарэцкага і Уладзіміра Караткевіча. Тэма дысертацыі: «Ідэйна-мастацкая эвалюцыя творчасці Максіма Гарэцкага» (2007). Адзін з укладальнікаў 25-томнага выдання твораў Уладзіміра Караткевіча, падрыхтаваў тэксты і каментарыі да 6, 19, 20 і 21-га тамоў.

Публікацыі Дыялектыка душы ў творах Максіма Гарэцкага // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — 2003. — № 3. ― С. 20—23. «Шукайце брату свайму дарогу…» : Максім Гарэцкі і Біблія // Роднае слова. — 2003. — № 6. — С. 73—75. Максім Гарэцкі і беларускі фальклор // Фалькларыстычныя даследаванні : Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі : зборнік артыкулаў. — Мінск. — 2009. — Вып. 6. — С. 152―156. Рэдкая кніга: да пытання захоўвання і вывучэння // Духоўныя асновы сучаснай культуры: праблемы захавання культурнай спадчыны : XVI Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні, прысвечаныя Дням славянскага пісьменства і культуры (Мінск, 26—28 мая 2010 г.) : [у 2 т.]. — Мінск, 2011. — Т. 1. — С. 134—139. Выкарыстанне рэдкіх кніг у бібліятэцы // Материалы VІ Международных книговедческих чтений «Библиотеки в формировании инновационной среды для развития науки, образования и бизнеса», Минск, 27—29 октября 2010 г. — Минск, 2010. — С. 155—159. Невядомыя купюры ў аповесці Максіма Гарэцкага «Камароўская хроніка» // Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць : XVIІI Гарэцкія чытанні : матэрыялы чытанняў, Мінск, 11 чэрвеня 2010 г. : (прысвячаюцца 110-годдзю з дня нараджэння Гаўрылы Гарэцкага) / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск, 2010. — С. 87―96. Экзістэнцыйнае светабачанне ў ваеннай прозе М. Гарэцкага і В. Быкава // Творчасць Івана Навуменкі: славянскі, еўрапейскі, сусветны кантэкст : Рэспубліканская навуковая канферэнцыя да 85-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі акадэміка І. Я. Навуменкі (Мінск, 16 лютага 2010 года) / [рэдкалегія: С. С. Лаўшук (навуковы рэдактар) і інш.]. — Мінск, 2010. — С. 232―237. Беларуская літаратура пачатку XX стагоддзя паміж Захадам і Усходам // Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай : матэрыялы IX міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Мінск, 15―17 кастрычніка 2009 г. : у 2 ч. / пад рэдакцыяй В. П. Рагойшы. — Мінск, 2010. — Ч. 1. — С. 38―43. Матыў завірухі ў паэзіі Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна і Янкі Купалы // Максім Багдановіч і сучасны літаратурны працэс : Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю першых публікацый вершаў Максіма Багдановіча (Мінск, 27 лістапада 2009 года) : музейныя чытанні, прысвечаныя 95-годдзю Мінскага аддзела Беларускага таварыства па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны (Мінск, 10 снежня 2010 года) / [укладальнік К. А. Кандраценка]. — Мінск, 2011. — С. 34―37. Случаи цензурного и иного вмешательства в судьбу изданной книги // Берковские чтения. Книжная культура в контексте международных контактов, 2011 : материалы Международной научной конференции, Минск, 25—26 мая 2011 г. — Минск ; Москва, 2011. — С. 169—172. Традыцыі «Узвышша» ў літаратурных суполках канца XX ― пачатку XXI ст. // Пра час «Узвышша» : матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў … / [навуковы рэдактар М. І. Мушынскі]. — Мінск. — 2011. — Вып. 5. — С. 201―208. Праблемы захаванасці фондаў рэдкіх кніг // XVIII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні, прысвечаныя Дням славянскага пісьменства і культуры, «Кніга ў фарміраванні духоўнай культуры і дзяржаўнасці беларускага народа» (Мінск, 16―18 мая 2012 г.) : зборнік навуковых артыкулаў : у 2 т. / [рэдкалегія: М. А. Мажэйка (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск, 2012. — Т. 2 : Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры: вывучэнне і захаванне. — С. 193―197. Стылёвыя асаблівасці твораў Максіма Гарэцкага // Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць : XXI Гарэцкія чытанні : (да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага) : матэрыялы чытанняў, Мінск, 15 лютага 2013 г. / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск, 2013. — С. 124―129. Адлюстраванне падзеяў 1917―1920 гадоў у творчасці Максіма Гарэцкага // Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць : (прысвячаецца 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Гарэцкага) : матэрыялы XXVI Гарэцкіх чытанняў, Мінск, 19 красавіка 2018 г. / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск, 2018. — С. 89―92. Вільня ў жыццёвым і творчым лёсе Максіма Гарэцкага // Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць : (прысвячаецца 120-годдзю з дня нараджэння Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага і 100-годдзю першага выдання «Гісторыі беларускае літаратуры» Максіма Гарэцкага) : матэрыялы XXVIII Гарэцкіх чытанняў, Мінск, 18 чэрвеня 2020 г. / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск, 2020. — С. 70―75. Лісты Уладзіміра Караткевіча, адрасаваныя Максіму Танку (да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча) // Дванаццатыя Танкаўскія чытанні : зборнік навуковых артыкулаў : [матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Мінск, 27 лістапада 2020 г. / рэдкалегія: В. Д. Старычонак (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск, 2020. — С. 92―95. Гісторыя тэксту рамана Уладзіміра Караткевіча «Леаніды не вернуцца да зямлі» паводле архіўных крыніц // Аўтограф : альманах : заснаваны ў 2020 годзе / Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. — Мінск. — 2021. — Вып. 2. — С. 285―289. Максім Гарэцкі і Ігнат Канчэўскі: да 125-годдзя з дня нараджэння Ігната Канчэўскага і 100-годдзя эсэ «Адвечным шляхам» // Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць : матэрыялы XXIX Гарэцкіх чытанняў, Мінск, 15 ліпеня 2021 г. : (прысвячаецца 100-годдзю з дня нараджэння Галіны Максімаўны Гарэцкай і 55-годдзю вяртання ў Беларусь Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага) / [рэдкалегія: Р. Гарэцкі (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск, 2021. — С. 46―50. Выставачная праца з фондам рэдкай і каштоўнай кнігі ў бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта // Матэрыялы XVIII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, Мінск, 28—29 красавіка 2022 г. / [складальнікі: Т. У. Карнілава, Г. У. Кірэева. — Мінск, 2022. — С. 92―96. Значэнне і роля прыватных кнігазбораў у кніжнай справе // Матэрыялы XIX Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, Мінск, 27—28 красавіка 2023 г. / [складальнікі: Т. У. Карнілава, Г. У. Кірэева. — Мінск, 2023. — С. 245—249.

Прызнанне Ганаровая грамата Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (2025).

Крыніцы

Літаратура Весялуха, М. Шляхта — сярод нас / Марына Весялуха // ЛіМ. ― 2011. ― 21 ст. ― С. 3. Будовіч-Барадуля, Т. Гарэцкія : абсягі ведаў / Таццяна Будовіч-Барадуля // ЛіМ. ― 2018. ― 19 ст. ― С. 7. Будовіч, Я. Багацце пад старымі вокладкамі / Яна Будовіч // ЛіМ. ― 2021. ― 9 ліп. ― С. 5.

Спасылкі Юбілейны Міжнародны форум «Чатырнаццатыя Танкаўскія чытанні» Круглы стол «Беларуская мова ва ўсходнеславянскай лексікаграфіі» Выстава «І над будучыняй нашай песня матчына звініць» Наша слова № 1143