Фрэнк Білінгс Келаг (, 22 снежня 1856, Патсдам, штат Нью-Ёрк — 21 снежня 1937) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Набыў вядомасць дзякуючы справам супраць манаполій. У 1912 быў абраны старшынёй Амерыканскай асацыяцыі адвакатаў. У 1916 г. быў абраны ў сенат ЗША, але перавыбрання ў 1922 г. не дамогся. У 1923 годзе быў накіраваны прэзідэнтам Гардзінгам на 5-ю Панамерыканскую канферэнцыю ў Сант’яга (Чылі). У 1923—1925 пасол ЗША ў Вялікабрытаніі. У 1925 годзе быў прызначаны прэзідэнтам Куліджэм Дзяржаўным сакратаром ЗША. На гэтай пасадзе больш за ўсё праславіўся падпісаннем Пакта Брыяна-Келага. За гэта ў 1929 годзе быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру.
Спасылкі Старонка на Nobelprize.org
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Дзяржаўныя сакратары ЗША Катэгорыя:Паслы ЗША ў Вялікабрытаніі