Заліў Корфа () — заліў Берынгава мора на паўночна-ўсходнім узбярэжжы паўвострава Камчатка. Адміністрацыйна ўваходзіць у Алютарскі раён Камчацкага краю Расіі.

Названы ў 1885 годзе ў гонар першага генерал-губернатара Прыамурскага краю А. М. Корфа (першыя назвы — Лютарскае мора, Алютарская губа).

Размешчаны паміж паўвостравамі Гавена і Ільпінскім па суседстве з залівамі Алютарскім і Карагінскім. У заліў упадае шмат рэк, найбуйныя: Вывенка і Култушная.

Катэгорыя:Залівы Берынгава мора Катэгорыя:Залівы паводле алфавіта