Францке́віч-Радзімі́нскі — беларускае мужчынскае прозвішча.
Францкевічы-Радзімінскія — шляхецкі род герба «Бродзіц».
Вядомыя носьбіты Гедэон Міхал Францкевіч-Радзімінскі (? — 1712) — староста слонімскі, харунжы надворны літоўскі. Ежы Францкевіч-Радзімінскі (? — пасля 1629) — лідскі войскі і маршалак, маршалак Трыбунала ВКЛ. Казімір Францкевіч-Радзімінскі (1638—1694) — лідскі падкаморы, падскарбі надворны літоўскі. Казімір Юзаф Францкевіч-Радзімінскі (1680—1728) — езуіт. Мацей Міхал Францкевіч-Радзімінскі (? — 1654) — харунжы новагародскі, пісар польны літоўскі. Мікалай Францкевіч-Радзімінскі (каля 1585 — каля 1630) — харунжы надворны літоўскі, староста мсціслаўскі. Міхал Юзаф Францкевіч-Радзімінскі (1730—1780) — піяр, правінцыял Літоўскай правінцыі піяраў. Стафан Францкевіч-Радзімінскі (? — 1693) — харунжы новагародскі, староста слонімскі.