Мурманскі арктычны ўніверсітэт (МАУ) — найбуйнейшая вышэйшая навучальная ўстанова Мурманскай вобласці. Заснаваны ў 1950 годзе як Мурманскае вышэйшае мараходнае вучылішча. У склад уваходзяць 10 інстытутаў і 2 факультэты, 3 філіялы і 2 каледжа. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 6 тысяч студэнтаў.
Гісторыя Мурманскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1950 годзе як Мурманскае вышэйшае мараходнае вучылішча, якое ў 1969 годзе было перайменавана ў Мурманскае вышэйшае інжынерна-марское вучылішча. У 1975 годзе вучылішчу прысвоена імя Ленінскага камсамола. У 1992 годзе перайменавана ў Мурманскую дзяржаўную акадэмію рыбапрамысловага флоту. У 1996 годзе ВНУ перайменавана ў Мурманскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.
23 верасня 2022 года было прынята рашэнне аб аб’яднанні дзвюх найбуйнейшых ВНУ Мурманскай вобласці. У 2023 годзе аб’яднаны з Мурманскім арктычным дзяржаўным універсітэтам (былы педагагічны, заснаваны ў 1939 годзе) і атрымаў сучасную назву.
Катэгорыя:Універсітэты Расіі