Універсітэт Малая () — найстарэйшы і найбольш прэстыжны ўніверсітэт Малайзіі. Уваходзіць у элітную групу 5 даследчых універсітэтаў Малайзіі.

Гісторыя Створаны ў 1962 годзе на базе куала-лумпурскага аддзялення (з 1959 г.) сінгапурскага Універсітэта Малая, заснаванага ў 1949 годзе. У сваю чаргу, апошні быў утвораны ў выніку зліцця Медыцынскага каледжа імя караля Эдварда VII (заснаваны ў 1905 г.) і Каледжа Рафлза (заснаваны ў 1928 г.). Першым рэктарам універсітэта быў брытанскі прафесар Аляксандр Апенгейм (1903—1997), а першым прэзідэнтам — тагачасны прэм’ер-міністр Абдул Рахман.

Структура ўніверсітэта У складзе ўніверсітэта 12 факультэтаў (гуманітарных і грамадскіх навук, эканамічны, педагагічны, інжынерны, юрыдычны, медыцынскі, стаматалагічны, вылічальнай тэхнікі і інфарматыкі, бізнесу і бухгалтарскай справы, прыродазнаўчых навук, моў і лінгвістыкі, архітэктуры), 2 акадэміі (ісламу, малайскіх даследаванняў).

Катэгорыя:Куала-Лумпур Катэгорыя:Універсітэты Малайзіі