Галі́на Радзівонаўна Лукашэ́нка (да шлюбу Жаўняро́віч; нар. , Рыжкавічы, цяпер у складзе Шклова) — жонка першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Біяграфія Скончыла гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. У 1975 годзе ажанілася з Аляксандрам Лукашэнкам, з якім вучыліся ў адной школе. Разам паступілі ў інстытут і пераехалі ў Рыжкавічы. Нарадзіла двух сыноў — Віктара і Дзмітрыя.
Пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка быў абраны прэзідэнтам Беларусі, засталася ў Рыжкавічах, куды прэзідэнт прыязджае не частаKP.RU: Як выйсці замуж за прэзідэнта? . У афіцыйных мерапрыемствах Галіна Радыёнаўна не ўдзельнічае, за мяжу не ездзіць. Працавала загадчыцай дзіцячага садку. У 1998 годзе прызначаная кіраўніком Магілёўскага аблвыканкама ў сферы аховы здароўя і санітарна-курортнага лекавання.
8 студзеня 2010 года ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 8 студзеня 2010 г. № 10 Аб узнагароджанні Г. Р. Лукашэнка Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У 2022 годзе Галіна Лукашэнка трапіла ў санкцыйныя спісы ЗША і Аўстраліі (сакавік), Украіны (кастрычнік) і Новай Зеландыі (лістапад).
27 студзеня 2025 года была ўнесена ў санкцыйны спіс Канады.
Спасылкі Біяграфія Інтэрв’ю з Галінай Лукашэнкай Лукашэнка закахаўся ў Снягурку
Катэгорыя:Мужы і жонкі прэзідэнтаў Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Сям’я Аляксандра Лукашэнкі