Помнік каралю Ягайлу ў Нью-Ёрку — конная бронзавая скульптура, прысвечаная польскаму каралю, аднаму з правадыроў пераможнай бітвы пад Грунвальдам — Ягайлу. Помнік быў выраблены ў Італіі (скульптар бронзавай статуі — Станіслаў Казімір Астроўскі, аўтар пастамента — Аймар Эмбры II) і быў урачыста ўсталяваны ў Цэнтральным парку Нью-Ёрка 15 ліпеня 1945 года.
Узнятая конная статуя Ягайлы на вялікім пастаменце — самая прыкметная і ўражлівая з усіх дваццаці дзевяці скульптур, размешчаных у Цэнтральным парку Нью-Ёрка.
Гісторыя Станіслаў Канстанцінавіч Астроўскі (1879—1947) стварыў помнік каралю Ягайлу для польскага павільёна на Сусветнай выставе ў Нью-Ёрку ў 1939 годзе, і статуя заставалася ў Нью-Ёрку падчас Другой сусветнай вайны.
Апісанне помніка Помнік уяўляе сабой конную фігуру (больш за натуральную велічыню) на пастаменце, які ўсталяваны на нізкай падставе, што знаходзіцца на тэрасе. Вышыня пастамента з падставай складае 10 футаў, каля 3.048 метра, пастамент з падставай выраблены з мілфарыдскага ружовага граніту. Вышыня статуі складае 14,6Dianne L. Durante. King Jagiello, Central Park (14,8Central Park > Monuments > King Wladyslaw Jagiello) футаў, каля 4,45 метра, матэрыял скульптуры — бронза.
Крыніцы
Спасылкі Помнік каралю Ягайле — публічнае мастацтва па ўсім свеце
Катэгорыя:Конныя статуі