Джозеф Осцін Чэмберлен (;  — ) — брытанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1925).

Паходжанне, адукацыя Сын Джозефа Чэмберлена. Брат Невіла Чэмберлена.

Вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце, потым у Парыжы і Берліне.

Палітычная дзейнасць 3 1892 дэпутат парламента. У 1902—1905, 1915—17, 1919—22 на розных міністэрскіх пасадах.

У 1924—29 гадах міністр замежных спраў ва ўрадзе Стэнлі Болдуіна. Змагаўся за гегемонію Вялікабрытаніі ў Еўропе, у межах гэтай палітыкі падпісаў Рэйнскі гарантыйны пакт (1925). Ініцыятар разрыву дыпламатычных адносін Вялікабрытаніі з СССР у 1927 годзе. 23 лютага 1927 года ён накіраваў савецкаму ўраду ноту, у якой СССР быў абвінавачаны ў вядзенні «антыбрытанскай прапаганды». Нота папярэджвала, што працяг такой палітыкі непазбежна прывядзе да «анулявання гандлёвага пагаднення, умовы якога так відавочна парушаліся, і нават разрыў звычайных дыпламатычных адносін».

Адносіны былі адноўлены ў 1929 годзе з прыходам да ўлады лейбарысцкага ўрада.

З утварэннем у 1931 годзе міжпартыйнага ўрада Осцін Чэмберлен стаў Першым Лордам Адміралцейства.

Прэміі і ўзнагароды Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1925) — разам з Чарлзам Гейтсам Даўэсам.

Крыніцы

Літаратура Нікіцін М. Г. Чэмберлены //

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Палітыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Першыя лорды Адміралцейства Катэгорыя:Міністры замежных спраў Вялікабрытаніі