«Белару́ская літарату́рна-маста́цкая каму́на» (БЛМК) — літаратурнае аб'яднанне беларускіх пісьменнікаў, якое існавала з верасня 1927 года да красавіка 1928 года.
Гісторыя Створана ў выніку выхаду з літаратурнага аб’яднання «Маладняк» групы маладых пісьменнікаў. Ініцыятарам стварэння быў П. Шукайла. Існавалі літаратурныя гурткі камуны пры Полацкім і Магілёўскім педтэхнікумах, а таксама ў вёсках Случчыны і Полаччыны. Аб’яднанне самаліквідавалася, пасля чаго яго члены зноў увайшлі ў склад «Маладняка».
Творчыя прынцыпы Члены аб’яднання захапляліся футурызмам, арыентаваліся на ЛЕФ і творчую практыку У. Маякоўскага ў форме вонкавага пераймання.
Выданні Аб’яднанне выдала два нумары часопіса «Росквіт» (1927—1928).
Вядомыя члены Сярод членаў аб’яднання былі А. Атава (Канановіч), П. Броўка, У. Варава, Я. Відук (Я. Скрыган), Ю. Лявонны (Л. Юркевіч), У. Прыбыткоўскі, Я. Сукала, М. Шалай, П. Шукайла і іншыя.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Літаратурныя аб’яднанні Беларусі Катэгорыя:1928 год у Беларусі