«Белару́скі Дом у Варша́ве» () — фонд, які падтрымлівае грамадзянскія ініцыятывы, незалежныя СМІ і беларускую культуру, а таксама дзейнасць на карысць дэмакратызацыі Беларусі. Існуе з 2012 года.
Гісторыя Ініцыятыва стварэння «Беларускага Дома» з'явілася пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года ў Беларусі. Фонд быў заснаваны прадстаўнікамі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і руху «За Свабоду», якія апынуліся ў палітычнай эміграцыі ў Польшчы. Першапачаткова сядзіба размяшчалася на Вейскай вуліцы.
9 верасня 2020 года, падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Польшчу, прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі перадаў ёй ключы ад новага будынка на вуліцы Крынічнай, 6 у варшаўскім раёне Саска Кэмпа, які стаў новай сядзібай «Беларускага Дома».
З 28 лютага 2022 года пры «Беларускім Доме» дзейнічае Цэнтр дапамогі добраахвотнікам, якія ваююць за Украіну.
Пераслед У 2022 годзе інстаграм-старонка арганізацыі была прызнана ў Беларусі экстрэмісцкімі матэрыяламіОбзор борьбы с «экстремизмом» в Беларуси за июль-сентябрь 2022, а сама арганізацыя — экстрэмісцкім фарміраваннем.
21 чэрвеня 2023 года стала вядома, што ў Беларусі супраць кіраўніка «Беларускага Дома» Алеся Зарэмбюка распачалі тры крымінальныя справы. Па месцы яго жыхарства і прапіскі ў Мастах прайшлі ператрусы, а яго бацькоў дапытвалі супрацоўнікі Следчага камітэта.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Польшчы Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Польшчы Катэгорыя:Арганізацыі Варшавы