Уладзі́мір Рама́навіч Ры́дзігер (, Руза, Маскоўская губерня, Расійская імперыя — ) — беларускі вучоны ў галіне меліярацыі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1937).

Біяграфія У 1903 годзе скончыў Варшаўскі ўніверсітэт, у 1906 годзе — Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1912—1915 гадах — адзін з арганізатараў першай доследнай балотнай станцыі на Палессі. З 1928 года — прафесар Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, у 1938—1949 гадах — у навукова-даследчых інстытутах Сярэдняй Азіі.

Навуковая дзейнасць Рыдзігер — аўтар навуковых прац па пытаннях асушэння зямель, кратовага дрэнажу, дынамікі руху грунтавых вод, арашэння паводкавымі водамі.

Навуковыя працы О болотах Полесья и естественных методах их культуры. Самара, 1917; К вопросу об орошении болот. М., 1925; Подпочвенное орошение по кротовым дренам. М., 1965.

Літаратура

Спасылкі РИДИГЕР Владимир Романович | Will-remember.ru

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Аграномы