«Белару́скія пісьме́ннікі» — біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах, выдадзены ў Мінску ў 1992—1995 гадах пад рэдакцыяй А. І. Мальдзіса. Падрыхтаваны Інстытутам літаратуры імя Я. Купалы АН Беларусі і выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя».

Апісанне З'яўляецца першым на Беларусі шматтомным энцыклапедычным выданнем, у якім падаюцца найбольш поўныя і сістэматызаваныя звесткі пра жыццё і дзейнасць прадстаўнікоў беларускай літаратуры, што пісалі на стараславянскай, беларускай, рускай, польскай і іншых мовах за амаль тысячу гадоў развіцця беларускага прыгожага пісьменства. У выданні ўпершыню прыводзяцца звесткі пра пісьменнікаў беларускага замежжа.

Слоўнік уключае каля 1500 артыкулаў. Кожны артыкул складаецца з дзвюх частак: біяграфічнай — інфармацыя пра жыццёвы шлях пісьменніка, яго літаратурную творчасць, пазалітаратурную дзейнасць; бібліяграфічнай — поўныя звесткі пра творы пісьменніка, апублікаваныя асобнымі выданнямі, у зборніках, перыядычным друку, перакладзеныя на іншыя мовы, а таксама літаратура пра самога пісьменніка.

Амаль усе артыкулы суправаджаюцца фотапартрэтамі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Біяграфічныя слоўнікі Катэгорыя:Беларускія энцыклапедыі Катэгорыя:Кнігі 1990-х гадоў Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўства ў Беларусі Катэгорыя:Бібліяграфічныя слоўнікі