Глотагене́з (ад — «мова» + — «узнікненне») — працэс станаўлення натуральнай гукавой мовы чалавека.
Даследаванне Праблема глотагенезу цесна звязана з паходжаннем мовы і вывучаецца комплексна як мовазнаўствам (пераважна параўнальна-гістарычным мовазнаўствам і гістарычнай тыпалогіяй), так і іншымі навукамі аб чалавеку. Супастаўляючы мовы асобных макрасем'яў, параўнальна-гістарычны метад дазваляе акрэсліць формы верагоднай зыходнай мовы Homo sapiens (сучаснага чалавека), а гістарычная тыпалогія дапамагае выявіць найбольш верагодныя шляхі фарміравання асноўных моўных катэгорый.
Лічыцца, што здольнасць падтрымліваць зносіны развівалася ў чалавека ў адпаведнасці з развіццём пэўных зон мозга: спачатку жэставыя зносіны (звязаныя з правым паўшар'ем), потым аднаслоўныя абазначэнні прадметаў (заднія зоны левага паўшар'я) і, нарэшце, утварэнне звязных сказаў (скронева-лобныя зоны левага паўшар'я).
Тэорыю глотагенезу на працягу XX стагоддзя распрацоўвалі лінгвісты А. Трамбеці, Б. Розенкранц, антраполагі В. В. Бунак, Г. У. Х'юз, А. Ліберман, палеанеўролаг В. І. Качаткова. У 1984 годзе было заснавана Міжнароднае таварыства па даследаванні глотагенезу з цэнтрам у Парыжы.
Гл. таксама Паходжанне мовы
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства