Святлана Антонаўна Сярге́йка (нар. , в. Стукалы, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі педагог. Кандыдат педагагічных навук (1994), дацэнт (2000). Рэктар Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі (з 2014).

Біяграфія Нарадзілася 19 снежня 1967 года ў вёсцы Стукалы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1984 годзе скончыла з залатым медалём Орлеўскую сярэднюю школу Шчучынскага раёна. Скончыла таксама Жалудоцкую музычную школу.

У 1989 годзе з адзнакай скончыла матэматычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і была накіравана на працу выкладчыкам на кафедру педагогікі. У 1990 годзе паступіла ў аспірантуру па спецыяльнасці «Агульная педагогіка. Гісторыя педагогікі і адукацыі».

У 1994 годзе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Фарміраванне гатоўнасці да паслявузаўскай адукацыі ў выпускнікоў педвузаў і ўніверсітэтаў».

З 1994 года працавала старшым выкладчыкам, з 2000 года — дацэнтам у ГрДУ імя Янкі Купалы. У 1997—2003 і 2009—2012 гадах займала пасаду намесніка дэкана педагагічнага факультэта. У 2012—2014 гадах — начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю ўніверсітэта.

З кастрычніка 2014 года — рэктар Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя інтарэсы: паслявузаўская адукацыя маладых настаўнікаў, замежная рэфарматарская педагогіка. Выкладае курсы «Гісторыя педагогікі», «Матэматычныя метады ў педагогіцы», «Агульная педагогіка», «Педагагічная этыка». Аўтар больш за 150 навуковых і вучэбна-метадычных работ.

Узнагароды медаль ЦК УЛКСМ «За працоўную доблесць» нагрудны знак Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Ганаровая грамата Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Ганаровая грамата Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся 19 снежня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1967 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты педагагічных навук Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Супрацоўнікі Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Катэгорыя:Выдатнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь