Насір ад-Дзін Абу Джафар Мухамад ібн Мухамад ібн аль-Хасан ат-Тусі (; ) — арабскі вучоны-энцыклапедыст, дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія З 1256 года на службе ў мангольскага ільхана Хулагу, дзе займаўся пытаннямі фінансаў і падаткаў. Пераклаў на арабскую мову працы Пталамея і Эўкліда і дадаў да іх уласныя каментарыі. Удасканаліў матэматычныя метады ў астраноміі, рашыў шэраг задач сферычнай трыганаметрыі. Пабудаваў астранамічную абсерваторыю ў г. Марага (1259), дзе пад яго кіраўніцтвам складзены астранамічныя табліцы «Зідж Эльхані», у якіх змешчаны каталог яркіх зорак, некаторыя геаграфічныя звесткі, табліцы сінусаў і тангенсаў і інш. Напісаў шэраг трактатаў па матэматыцы, філасофіі, медыцыне, логіцы, этыцы і інш.
Крыніцы
Літаратура