Апало́г ( — «апавяданне») — у старажытнагрэчаскай і ўсходніх літаратурах кароткі павучальны апавядальны твор, пабудаваны на алегарычным паказе жывёлы і раслін.

Асаблівасці жанру Апалог блізкі да байкі, аднак яго вобразы менш канкрэтныя, а большае месца займае дыдактычны элемент. Найбольш вядомы збор апалогаў змешчаны ў старажытнаіндыйскай кнізе на санскрыце «Панчатантра» (III—IV стст.), якая ў арабскіх і персідскіх перапрацоўках атрымала назву «Каліла і Дзімна» (каля 750 г.).

Апалогі часта ўключаліся ў рэлігійныя і дыдактычныя аповесці, напрыклад, у «Аповесць пра Варлаама і Іасафа».

У беларускай літаратуры Традыцыі жанру апалога выкарыстаў Якуб Колас у сваёй паэме «Сымон-музыка».

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Літаратурныя жанры Катэгорыя:Дыдактычная літаратура