SimpleX (або SimpleX Chat) – гэта бясплатны і адкрыты кросплатформавы мэсэнджэр са скразным шыфраваннем, які не патрабуе нумара тэлефона, электроннай пошты ці іншых ідэнтыфікатараў карыстальніка. Падключэнне ажыццяўляецца праз спасылкі для доўгатэрміновых запрашэнняў, аднаразовыя спасылкі-запрашэнні, QR-коды або часовыя ананімныя ідэнтыфікатары чаргі для маршрутызацыі паведамленняў. Усе дадзеныя захоўваюцца лакальна ў зашыфраванай базе дадзеных. Маюцца версіі SimpleX для аперацыйных сістэм Android, iOS, Windows, macOS і розных дыстрыбутываў Linux.

Магчымасці SimpleX забяспечвае квантава-ўстойлівае скразное шыфраванне для індывідуальных чатаў, групавых размоў (так званых «сакрэтных груп») і галасавых/відэазванкоў з выкарыстаннем пратаколу, падобнага да пратакола Signal, але з дадатковым узроўнем шыфравання для кожнага паведамлення.

Падтрымліваецца неабмежаванае стварэнне профіляў (інкогніта ці не). У рэжыме інкогніта генеруецца выпадковае імя профілю і прадухіляецца перадача сапраўднага імя або выявы профілю карыстальніка новым кантактам, а таксама маецца двухдзённы ліміт заканчэння тэрміну дзеяння для спампоўкі файлаў, пасля якога файлы становяцца недаступнымі.

Усе дадзеныя карыстальніка захоўваюцца лакальна ў зашыфраванай базе дадзеных на прыладзе, а паведамленні часова захоўваюцца на серверах рэтрансляцыі і выдаляюцца пасля дастаўкі.

Зыходны код праграммы даступны на GitHub (Haskell, Kotlin, Swift).

Аўдыты бяспекі У ліпені 2024 года амерыканская фірма па кібербяспецы Trail of Bits правяла незалежны аўдыт бяспекі крыптаграфічных пратаколаў SimpleX.

Гісторыя развіцця Распрацоўкай праграмы з 2021 года займаецца прыватная кампанія SimpleX Chat Ltd. Распрацоўка праекта пачалася пры падтрымцы інвестараў, у тым ліку Портмана Уілса і Пітэра Брыфета . У ліпені 2022 года на pre-seed інвестацыйны раўнд праект сабраў каля 370 000 даляраў ЗША, сярод інвестараў былі ў тым ліку Village Global. У жніўні 2024 года кампанія атрымала $1,3 млн ад Джэка Дорсі разам з Asymmetric Capital Partners. У лістападзе 2025 года Віталік Бутэрын ахвяраваў праекту 128 ETH.

У верасні 2024 года праграма была заблакавана расійскімі ўладамі. У верасні 2025 года Таганскі суд Масквы аштрафаваў кампанію SimpleX Chat Ltd. за «невыкананне абавязкаў пастаўшчыка паслуг абмену імгненнымі паведамленнямі».

Есць паведамленні пра тое, што пасля арышту Паўла Дурава, распрацоўшчыка мэсэнджэра Тelegram, SimpleX многімі экстрэмісцкімі групоўкамі пачаў выкарыстоўвацца як замена Telegram.

Спасылкі

Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Свабоднае кросплатформавае праграмнае забеспячэнне