Бру́на Я́каўлевіч Ясе́нскі (, сапраўднае імя Ві́ктар Я́каўлевіч Зы́сманКніга актаў грамадзянскага стану Клімантава, 1901 год, акт 55 аб нараджэнні Віктара Зысмана (), у 1908—1929 гадах — Ві́ктар Іва́навіч Ясе́нскіКніга актаў грамадзянскага стану Клімантава, 1901 год, адзнака да акта 55 аб усынаўленні Віктара Зысмана Іванам Ясенскім; — ) — польскі і савецкі пісьменнік, паэт, драматург. Пісаў на польскай, рускай і французскай мовах. Член ЦВК Таджыкскай ССР. Расстраляны ў 1938 годзе. Рэабілітаваны пасмяротна.

Біяграфія Нарадзіўся ў Расійскай імперыі, у мястэчку Клімонтаў Сандамірскага павета Радамскай губерні (цяпер у Свентакшыскім ваяводстве Польшчы) у сям'і вядомага яўрэйскага ўрача Якуба Зысмана (Якава Гершонавіча Зысмана, 1861—1926) і каталічкі Еўфіміі Марыі Маджалеўскай. У 1908 годзе шляхам фіктыўнага ўсынаўлення Іванам Людвикавічам Ясенскім яго прозвішча было афіцыйна зменена на Ясенскі.

З 1918 года пісаў і друкаваў вершы. Прымакаў да групы польскіх футурыстаў. З 1920 года пачаў выкарыстоўваць імя Бруна. У 1922 годзе скончыў Кракаўскі ўніверсітэт.

Пад уплывам Кракаўскага паўстання 1923 года, звязанага з камуністычным рухам, перайшоў на больш радыкальныя палітычныя пазіцыі і актыўней заняўся палітычнай дзейнасцю. У 1925 годзе быў вымушаны эмігрыраваць у Францыю, жыў у Парыжы, адкуль быў двойчы высланы за свае публікацыі і камуністычную прапаганду. Там жа ўступіў у шэрагі Французскай камуністычнай партыі. У 1927 годзе арганізаваў рабочы тэатр.

Высланы ў 1929 годзе з Францыі, пераехаў у СССР. Прыняў савецкае грамадзянства пад імем Бруна Якаўлевіч Ясенскі. Член УКП(б) з 1930 года. Быў абраны сакратаром Міжнароднага аб'яднання рабочых пісьменнікаў (МАРП). Стаў галоўным рэдактарам «цэнтральнага органа МАРП» — часопіса «Интернациональная литература». Адзін з першых членаў навастворанага Саюза пісьменнікаў СССР (з 13 мая 1934 года), член праўлення. Адзін з аўтараў прапагандысцкай кнігі «Беламорска-Балтыйскі канал імя Сталіна» (1934). Жыў у Маскве ў знакамітым «Доме пісьменніцкага кааператыва» (Камергерскі завулак, 2).

У 1935 годзе па запрашэнні кіраўніцтва завода «Уралмаш» наведаў Свярдлоўск. Паводле некаторых даных, збіраўся напісаць раман па матэрыялах, сабраных на Урале, але не паспеў.

Летам 1937 года быў зняты з усіх пасад і выключаны з Саюза пісьменнікаў «за контррэвалюцыйную дзейнасць» па даносе П. Ф. Юдзіна сакратарам ЦК УКП(б) на драматурга У. М. Кіршона. На момант арышту пражываў у Маскве (праезд Мастацкага тэатра, д. 2, кв. 2).

Звесткі пра смерць супярэчлівыя. Паводле афіцыйных даных сцвярджалася, што ён памёр у ссылцы ў 1941 годзе. Па даных таварыства «Мемарыял», дата і прычыны яго смерці ў 1950-я—1980-я гады былі сфальсіфікаваны, а ў сапраўднасці ён быў расстраляны на палігоне Камунарка. Арышт. 31.07.1937. Прысуджаны ВКВС СССР 17.09.1938 па абв. ва ўдзеле ў к.-р. тэрарыстычнай арганізацыі. Расстраляны 17.09.1938. Рэабілітаваны 24.12.1955.

Па даных 7-га фонду ЦА ФСБ РФ, пасля арышту і «следства» ўнесены ў Сталінскі расстрэльны спіс ад 12 верасня 1938 г. («Масква-цэнтр») па 1-й катэгорыі («за» Молатаў, Жданаў). 17 верасня 1938 года ВКВС СССР асуджаны да вышэйшай меры пакарання і ў той жа дзень расстраляны ў ліку 119 асуджаных. У кнізе Яўгеніі Гінзбург «Круты маршрут» сцвярджаецца, што пісьменнік памёр падчас этапу на Калыму ў 1939 годзе, у перасыльным лагеры Уладзівастока, што з'яўляецца апокрыфам.

Рэабілітаваны пасмяротна 24 снежня 1955 года ВКВС СССР, яго творы ў далейшым перавыдаваліся.

Сям'я Першая жонка — Клара Германаўна Ясенская (Арэм, хатняе імя — Кара (); 1902—1938) — дачка заможнага львоўскага купца, трапіла пад рэпрэсіі, расстраляна 4 студзеня 1938 года. Сын — Андрэй Брунавіч Ясенскі (1929—1961) — да арышту выхоўваўся Ганнай Берзінь; з 1937 па 1955 год жыў пад імем Андрэй Васілевіч Яшын, скончыў Самарскі палітэх, працаваў майстрам на Дзяржаўным падшыпнікавым заводзе імя Куйбышава (9-ы ГПЗ), загінуў у аўтакатастрофе. Другая жонка — Ганна Абрамаўна Берзінь (Фаламеева; 1897—1961) — руская савецкая пісьменніца, якая пісала пад псеўданімам Ферапонт Ложкін.

Творчасць

Найбольш важны твор польскага перыяду творчасці — паэма Słowo о Jakubie Szeli пра паўстанне польскіх сялян 1846—1848 гадоў, якое ўзначальваў Якуб Шэля.

Рэвалюцыйна-ўтапічны раман «Я палю Парыж» (), які выйшаў у аўтарскім перакладзе на французскай і рускай мовах, з'яўляўся сатырычным адказам на памфлет Поля Марана «Я палю Маскву». Сатырыка-фантастычная п'еса «Баль манекенаў» выкрывала заходнюю сацыял-дэмакратыю.

Дзве паездкі ў Таджыкістан (1930 і 1931) адбіліся ў рамане «Чалавек мяняе скуру» (чч. 1—2, 1932—1933), які кожны год перавыдаваўся да арышту Ясенскага і неаднаразова выходзіў пасля яго рэабілітацыі. Гэта гісторыя перакоўкі амерыканскага інжынера ў ходзе яго ўдзелу ў сацыялістычным будаўніцтве.

Раман «Змова абыякавых» (1937) застаўся няскончаным. Рукапіс быў захаваны і падрыхтаваны да друку жонкай Бруна Ясенскага Ганнай Берзінь.

Беларускія пераклады «Слова пра Якуба Шэлю» на беларускую мову ў 1932 годзе пераклаў паэт Уладзімір Жылка.

Экранізацыі Чалавек мяняе скуру (фільм, 1959) Чалавек мяняе скуру (фільм, 1979)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Паэты Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Драматургі Расіі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя дзеячы культуры і мастацтва СССР Катэгорыя:Расстраляныя і пахаваныя на палігоне Камунарка Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР пасмяротна Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Памерлі ў 1938 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1901 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Свентакшыскім ваяводстве Катэгорыя:Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта