Малінаўка () — канцавая станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна, знаходзіцца на перакрыжаванні праспекта Дзяржынскага, вуліц Ясеніна і Яна Чачота, каля мікрараёнаў Малінаўка і Брылевічы. Адкрылася 3 чэрвеня 2014 года. Названа на памяць колішняй вёскі Малінаўкі, якая ўвайшла ў склад горада.
Будаўніцтва Будаўніцтва станцыі пачалося ў 2010 годзе. Архітэктар — Уладзімір Целяпнёў, скульптар — Максім Пятруль.
Праходка перагонных тунэляў ад станцыі «Пятроўшчына» да перасячэння з вуліцай Касманаўтаў вялося закрытым спосабам, ад скрыжавання з вуліцай Касманаўтаў да станцыі «Малінаўка» — адкрытым спосабам.
Спачатку адкрыццё планавалася 7 лістапада 2013 годаhttps://realt.onliner.by/2012/10/03/metro-34, аднак гэтаму перашкодзілі грунтавыя воды на месцы ракі Лошыцы. Участак стаў самым складаным у гісторыі будаўніцтва Мінскага метрапалітэна. У кастрычніку 2012 — чэрвені 2013 гадоў праходчыкі-ўніверсалы змагаліся з грунтавымі водамі ў двух тунэлях. Амаль 700 чалавек працавалі на аб’екце ў тры змены і без выхадных. Нягледзячы на гэта, у самыя складаныя дні будаўнікі прасоўваліся наперад толькі на 1-1,5 метрыhttps://ctv.by/novosti-minska-i-minskoy-oblasti/prichina-perenosa-srokov-stroitelstva-stancii-metro-malinovka-na https://realt.onliner.by/2014/06/03/metro-79.
У красавіку 2013 года шэраг беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў паведаміў, што імавернасці адкрыцця працягу першай лініі метро ад «Пятроўшчыны» да «Малінаўкі» ў лістападзе 2013 года амаль няма. 11 верасня 2013 года Мікалай Ладуцька паведаміў, што адкрыццё станцыі перанесена на май 2014 годаhttps://realt.onliner.by/2013/09/11/metro-59. 7 мая 2014 года старшыня Мінгарвыканкама паведаміў, што станцыя не будзе адкрыта ў названы час, а толькі цягам некалькіх тыдняў пасля 9 мая 2014 года.
23 мая 2014 года прайшоў пробны цягнікhttp://freesmi.by/novost-dnya/142587. Адкрыццё станцыі адбылося 3 чэрвеня 2014 года а 15:00 па ўсходнееўрапейскім часе.
Пасажырапаток У першы год працы станцыяй карысталіся 32 тысячы пасажыраў штодзень. Тым часам загружанасць станцыі «Пятроўшчына» знізілася з 50 тысяч, да 32 тысяч адносна паказчыкаў першага года, калі яна была канцавойhttps://mediaalyans.by/services/reklama-v-metro/reklamnye-plakaty-na-stantsiyah-i-v-perehodah-metro/st-m-petrovshhina/.
З’яўляецца адной з самых напружаных станцый на лініі.
Дызайн Паводле скульптара Максіма Пятруля, у аснове мастацкай канцэпцыі ляжыць ідэя мемарыялізацыі вёскі, якая ўвайшла ў склад горада.
«Малінаўка» выяўляе сабой гай — калоны зроблены ў стылі дрэваў. На сцены нанесены раслінны арнамент з выявамі ягад маліны, а ў стылізаванай назве станцыі размешчаны птушкі малінаўкі (заранкі).
На станцыі з 9:00 да 16:00 можна пачуць спеў птушак малінавак (заранак). Запіс ўключае дзяжурны па станцыі ў інтэрвалах паміж прыбыццём цягнікоў. Працягласць спеву меней за хвіліну, пасажырам гэтая асаблівасць станцыі вельмі падабаеццаhttps://mag.relax.by/citynews/10606823-kogda-pojut-pticy-na-malinovke-kakije-sozvezdija-jesty-na-petrovshhine-i-kak-chasto-vorujut-grushi-na-grushevke-3-fakta-o-minskom-metro/.
Скульптар Максім Пятруль з’яўляецца аўтарам твораў візуальнага мастацтва, інтэграваных у грамадскую прастору станцыі Малінаўка, спраектаванай архітэктарам Уладзімірам Целяпнёвым. На станцыі ажыццяўляецца ўкараненне твораў Петруля, такім чынам яна набыла экспазіцыйную функцыю, стала выставачнай пляцоўкай, альтэрнатыўнай традыцыйным выставачным прасторам — музеям, галерэям і арт-цэнтрам. Асноўная задача твораў не столькі дэкаратыўная функцыя, як рэпрэзентатыўная — прадстаўленне саміх сябе як завершаных мастацкіх твораў «візуальнага мастацтва для грамадскіх прастор».
Галерэя
Спасылкі
Сайт минского метрополитена. Как это было: станция «Малиновка» Сайт минского метрополитена. Минский скульптор Максим Петруль рассказал о том, как создавался образ станции «Малиновка»
Катэгорыя:Станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Малінаўка (жылы раён) Катэгорыя:Маскоўская лінія метро (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе Катэгорыя:2014 год у Мінску Катэгорыя:Калонныя станцыі мелкага залажэння