Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі горада Гомеля Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гомельскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Гомельскаму гарадскому Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю гарвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак гарвыканкама размешчаны ў цэнтры Гомеля, на вуліцы Савецкай, 16.

Структура У структуру Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне па справах; Упраўленне эканомікі; Упраўленне гандлю і паслуг; Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне землеўпарадкавання; Упраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі; Упраўленне адукацыі; Фінансавае ўпраўленне; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС); Аддзел арганізацыйна-кадравай работы; Аддзел будаўніцтва; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ); Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел спорту і турызму; Аддзел культуры; Юрыдычны аддзел; Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці.

Старшыні Уладзімір Аляксандравіч Прывалаў (з 12 снежня 2022), Руслан Віктаравіч Пархамовіч (з 12 мая 2026).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Гомеля Катэгорыя:Мясцовыя выканаўчыя камітэты Беларусі