Бард ( ад кельцкага bardos, узыходзіць да праіндаеўрапейскага *gwerh — «усхваляць, ухваляць») — спявак-казачнік у старажытных кельцкіх плямёнах.

Гісторыя У сярэднявеччы (галоўным чынам у Ірландыі, Уэльсе, Шатландыі) бардам называлі прафесійнага паэта-спевака, які мог быць вандроўным або прыдворным.

Выкананне твораў адбывалася пад уласны акампанемент на кроце (струнны шчыпковы інструмент). У рэпертуар уваходзілі гераічныя песні-балады, баявыя, рэлігійныя і сатырычныя песні, элегіі і іншае.

Сучаснае значэнне У наш час бардам называюць аўтара і выканаўцу аўтарскай песні.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Паэты Катэгорыя:Музыканты Катэгорыя:Кельцкая культура Катэгорыя:Сярэдневяковая літаратура Катэгорыя:Аўтарская песня Катэгорыя:Вандроўныя артысты