Іўдаізм — адна з найстарэйшых рэлігійных традыцый на гістарычнай тэрыторыі сучаснай Беларусі. Іўдаізм на беларускіх землях традыцыйна вызнаваўся двума народамі: яўрэямі і караімамі.

Паміж канцом XIV стагоддзя і Другой сусветнай вайной тэрыторыя сучаснай Беларусі была важным цэнтрам ашкеназскага іўдаізму. З першай паловы XVIII стагоддзя ў Рэчы Паспалітай (а пасля яе акупацыі – і ў Расійскай Імперыі) на абшарах сучаснай Беларусі сфармаваліся буйныя асяродкі адной з буйнейшых плыняў іўдаізму – хасідызму. Асаблівую ролю ў развіцці сусветнага хасідызму адыгралі хасідскія суполкі ў Брэсце, Карліне (Століне), Слоніме, Койданаве і Радуні.

Адначасова з ростам папулярнасці хасідызму на беларускіх землях узнік і артадаксальны рух габрэяў-літвакоў, якія выступалі супраць хасідызму (міснагдым).

Іўдаізм — традыцыйная рэлігія і культура яўрэйскага народа на тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым не ўсе этнічныя яўрэі ў Беларусі з'яўляюцца іўдзеямі (тобок, вызнаюць іўдаізм у якасці сваёй рэлігіі ці прытрымліваюцца рэлігійных практыкаў іўдаізма).

Гісторыя Першыя рэлігійныя абшчыны іўдзеяў пачалі фарміравацца ў гарадах Вялікага Княства Літоўскага напрыканцы XIV стагоддзя.

Першыя наўпроставыя ўзгадкі іўдзейскай абчыны на беларускіх землях у гістарычных дакументах адносяцца да Гродна (вызваленне ад падаткаў мясцовай сінагогі і могілак у 1389). Першая ўскосная згадка аб існаванні габрэйскай абшчыны (але не іўдаізму як рэлігійнай практыкі) датычыцца Брэста (1388).

У XIX — пачатку XX стагоддзя іўдзеі складалі істотную частку габрэйскага насельніцтва беларускіх гарадоў і мястэчак, аднак Халакост прывёў да знішчэння большай часткі яўрэйскай супольнасці і звязаных з ёю іўдзейскіх рэлігійных асяродкаў.

У пасляваенны савецкі перыяд рэлігійнае жыццё іўдзеяў у БССР было моцна абмежавана.

Іўдаізм і яўрэйская супольнасць Беларусі З канца XX стагоддзя ў незалежнай Беларусі пачало адбываецца паступовае адраджэнне іўдаізма. У краіне распачалі дзейнічаць сінагогі, абшчыны і культурна-асветніцкія арганізацыі, але колькасць рэлігійных суполак застаецца невялікай у параўнанні з даваеннай.

Іўдаізм быў асноўнай рэлігіяй яўрэйскай меншасці на гістарычных абшарах сучаснай Беларусі. У выніку стагоддзяў асіміляцыі значная колькасць сучасных беларускіх яўрэяў вызнае хрысціянства, альбо з'яўляецца агностыкамі ці атэістамі. Нягледзячы на ​​наяўнасць сінагог і рэлігійных аб'яднанняў, значная частка сучасных беларускіх яўрэяў не з'яўляюцца рэлігійнымі іўдзеямі ў традыцыйным сэнсе, а хутчэй прытрымліваюцца некаторых культурных і нацыянальных традыцый.

У сучаснай Беларусі іўдзейская рэлігія прадстаўлена трыма буйнымі плынямі: дамінуючы артадаксальны юдаізм (літвакі і любавічскія хасіды) і рэфармісцкі іўдаізм (або прагрэсіўны). Артадаксальныя абшчыны літвакоў у сучаснай Беларусі захоўваюцца ў Магілёве, Гомелі, Віцебску. Абшчыны любавічскіх хасідаў дзейнічаюць у Брэсце, Гродне, Магілёве, Мінску і Оршы.

Караімскі іўдаізм на Беларусі У XIХ стагоддзі на гістарычных абшарах сучаснай Рэспублікі Беларусь існавалі рэлігійныя абшчыны караімаў ў Койданаве, а таксама на тэрыторыі Гродзенскай, Віцебскай і Мінскай губерніяў. Рэлігійныя практыкі і рэлігійныя суполкі гэтай плыні іўдаізма ў сучаснай Беларусі не захаваліся. У 2009 годзе толькі 20 чалавек у Беларусі вызнавалі сябе як этнічныя караімы.

Выбітныя іўдзейскія лідары Аўтарытэтны тэарэтык хасідызму Хафец-Хаім паходзіць з Дзятлава.

Заснавальнік хасідскага руху Хабад-Любавіч (найбольш уплывовая секта сучаснага іўдаізма) Шнеер Залман з Лядаў (Альтэр Рэбэ) паходзіць з Лёзна.

Заснавальнік хасідскай дынастыі Койданаў Шлома Хаім Перлаў.

Выбітныя іўдзейскія дынастыі Найбольшую вядомасць і ўплыў у сусветным іўдаізме набылі чатыры хасідскія дынастыі з Беларусі: Карлін (Карлін-Столін), Любавіч, Слонім (таксама вядомая як Ляхавічы-Кобрын-Слонім) і Койданаў. Большасць хасідаў дынастыі Койданаў загінулі падчас Халакосту ў Беларусі, але дынастыя была адноўленая ў 1948 годзе ў Тэль-Авіве.

Крыніцы

Катэгорыя:Іўдаізм у Беларусі