Герб Мастоў — адзін з сімвалаў горада Масты Мастоўскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад г. № 455. Аўтар герба М. М. Ялінская, мастак В. А. Ляхор.

Апісанне Герб уяўляе сабой перасечаны варажскі шчыт, у верхнім чырвоным полі якога намаляваны залаты мост, у ніжнім блакітным — плыт з шасці бярвёнаў сярэбранага колеру.

Мост сімвалізуе шматлікасць гэтых пабудоў у рэгіёне. А плыт паказвае на даўнюю спецыялізацыю мясцовых жыхароў, якія здаўна нарыхтоўвалі і сплаўлялі лес па Нёмане ў Гродна і далей — Коўна, Кралявец і Мемель.

Гл. таксама Сцяг Мастоў

Спасылкі Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад г. № 455.

Катэгорыя:Масты (горад) Масты