Касагі — былая вёска на тэрыторыі Малевіцкага сельсавета Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі, цяпер уваходзіць у склад вёскі Казімірава.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVIII стагоддзя. У 1713 годзе рэчыцкі падкаморы Казімір Юдзіцкі заснаваў Казіміраўскі Успенскі мужчынскі манастыр. На ўтрыманне гэтага манастыра Казімір Юдзіцкі запісаў вёску Касагі, якая складалася з 26 сялянскіх двароў і мела да 100 рэвізскіх душ абодвух палоў. Манастыр валодаў маёнткам да 1794 года, калі ўладальнік мястэчка Казімірава Ігнацій Антонавіч Гелгуд, стражнік Вялікага Княства Літоўскага, згодна з судовымі дакументамі, падмануўшы тагачаснага настаяцеля манастыра, спачатку ўнёс вёску Касагі ў свой інвентар, а потым сілай завалодаў ёю. Ігнацій Гелгуд прымаў актыўны ўдзел у паўстанні Касцюшкі, за што ў 1796 годзе Казімірава і вёска Касагі былі канфіскаваны і падараваны імператарам Паўлам I генералу ДурновуНГАБ. Ф. 333, воп. 9, спр. 13. Рэвізскія казкі Бабруйскага павета за 1795 год. Арк. 4—6.НГАБ. Ф. 333, воп. 9, спр. 21. Рэвізскія казкі Бабруйскага павета за 1795 год. Арк. 785—791..

Пасля ўключэння ў склад Расійскай імперыі Касагі знаходзіліся ў Сцяпоўскай воласці Бабруйскага павета Магілёўскай губерні. У 1816 годзе належалі Станіславу Францавічу НемчыновічуНГАБ. Ф. 333, воп. 9, спр. 93. Рэвізскія казкі Бабруйскага павета за 1816 год. Арк. 268 адв.—275., а ў 1858 годзе — Ганне Мікалаеўне НемчыновічНГАБ. Ф. 333, воп. 9, спр. 1078. Рэвізскія казкі Бабруйскага павета за 1858 год. Арк. 297 адв.—301..

З 20 жніўня 1924 года да 16 ліпеня 1954 года — у складзе Казіміраўскага сельсавета Жлобінскага раёна Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі; з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. У 1966 годзе далучана да вёскі Казімірава.

Насельніцтва

1795 год — 21 двор. 1816 год — 27 двароў. 1834 год — 26 двароўНГАБ. Ф. 333, воп. 9, спр. 517. Рэвізскія казкі Бабруйскага павета за 1834 год. Арк. 734 адв.—738.. 1850 год — 20 двароўНГАБ. Ф. 333, воп. 9, спр. 629. Рэвізскія казкі Бабруйскага павета за 1850 год. Арк. 139 адв.—145.. 1858 год — 17 двароў.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Малевіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жлобінскага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя:Казімірава (Жлобінскі раён) Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Жлобінскага раёна