Ajax () — падыход да стварэння карыстальніцкіх інтэрфейсаў для вэб-праграм, пры якім вэб-старонка без перазагрузкі адпраўляе запыты на сервер у фонавым рэжыме, а затым загружае адтуль патрэбныя карыстальніку даныя. Ajax не з’яўляюцца самастойнай праграмай, або тэхналогіяй, гэта хутчэй канцэпцыя ў праграмаванні. На практыцы сучасныя рэалізацыі звычайна выкарыстоўваюць JSON замест XML.
Прыклады JavaScript JavaScript можа змяняць вэб-старонку для дынамічнага адлюстравання новай інфармацыі з дапамогай убудаванага аб'екту XMLHttpRequest, што дазваляе вэб-сайтам загружаць кантэнт на экран без абнаўлення старонкі.
get-ajax-data.js:
// Гэты скрыпт працуе на баку кліента
// Ініцыялізацыя HTTP запыту let xhr = new XMLHttpRequest(); xhr.open('GET', 'send-ajax-data.php');
// Адсочванне змен стану запыту. xhr.onreadystatechange = function () { const DONE = 4; // код 4 азначае, што запыт выкананы const OK = 200; if (xhr.readyState === DONE) { if (xhr.status === OK)
console.log(xhr.responseText); // 'Гэта адказ.'
else
console.log('Error: ' + xhr.status); // Падчас запыту адбылася памылка.
// Адпраўка запыту на send-ajax-data.php xhr.send(null);
send-ajax-data.php:
<?php // Гэта скрыпт выконваецца на баку сервера
header('Content-Type: text/plain');
// Адпраўка даных кліенту echo "Гэта адказ."; ?>
Літаратура
Катэгорыя:JavaScript