Крушэнне самалёта J-7 у Дацы — авіякатастрофа, якая адбылася ў панядзелак 21 ліпеня 2025 года. У выніку крушэння самалёта FT-7NI ВПС Бангладэш на каледж Майлстоўн у Дацы загінула не менш за 35 чалавек (у асноўным дзеці), каля 170 чалавек пацярпелі.
Катастрофа Навучальны самалёт F-7BGI ВПС Бангладэш вылецеў з ваеннай базы. Неўзабаве пасля ўзлёту ў самалёта, як мяркуецца, узніклі тэхнічныя непаладкі. Пілот не змог аднавіць кантроль над паветраным суднам, яму загадалі катапультавацца, але з-за малой вышыні катапультаванне было немагчыма. Пілот паспрабаваў накіраваць самалёт у бок адкрытай прасторы, але беспаспяхова.
Самалёт упаў на будынак каледжа Майлстоўн у Дацы.
Катастрофа адбылася незадоўга да школьных канікул, калі заняткі яшчэ працягваліся. Самалёт урэзаўся ў дах сяміпавярховага корпуса № 7, а затым у будынак, у якім знаходзіліся сотні вучняў. Пасля крушэння ў будынку пачаўся пажар. У выніку катастрофы загінула не менш за 31 чалавека, уключаючы прынамсі 25 дзяцей. 171 чалавек з апёкамі і рознымі траўмамі былі выратаваны з палаючага будынка каледжа.
Наступствы У Бангладэш была абвешчана агульнанацыянальная жалоба. Выпускныя экзамены ў сярэдняй школе, прызначаныя на 22 і 24 ліпеня, былі перанесены па ўсёй краіне.
22 ліпеня ў краіне прайшлі студэнцкія пратэсты, для разгону якіх паліцыя ўжыла слёзатачывы газ. Дэманстранты патрабавалі ўдакладніць інфармацыю аб загінулых і пацярпелых, вывесці з эксплуатацыі старыя і небяспечныя, з іх слоў, самалёты, а таксама змяніць парадак падрыхтоўкі лётчыкаў.
Міністэрствы замежных спраў, сусветныя лідары і пасольствы шэрагу краін, уключаючы Азербайджан, Кітай, Індыю, Японію, ААЭ, ЗША, Турцыю і Ватыкан, выказалі спачуванні ў сувязі з трагедыяй.
Улады Індыі і Сінгапура накіравалі ў Даку медыкаў.
Крыніцы
Катэгорыя:Ліпень 2025 года Катэгорыя:Падзеі 21 ліпеня Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні 2025 года