Гізельдон () — рака ў Паўночнай Асеціі, прыток Ардона. Упадае ў Ардон за 0,2 км ад упадзення Ардона ў Церак, часта згадваецца як левы прыток Церака. Даўжыня ракі — 80 км. Плошча вадазбору — 604 км². Ледавікова-снегавое жыўленне, разводдзе на рацэ назіраецца вясной і ў пачатку лета.
Каля вёскі Кабан на рацэ збудавана Гізельдонская ГЭС, гідраагрэгаты якой працуюць пры разліковым напоры 289 м, што з’яўляецца адным з самых вялікіх у Расіі разліковых перападаў паміж б’ефамі гідравузлоў. Катэгорыя:Рэкі Паўночнай Асеціі