Антось Уласенка () — беларускі празаік, перакладчык і публіцыст.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1987 годзе ў Мінску. Скончыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, мае ступень бакалаўра рэкрэацыі і турызму.

Жыў у многіх краінах, сярод іх паўднёвы Іран, паўночная Фінляндыя і Літва.

Выпускнік Школы маладога пісьменніка. Супрацоўнічае з шэрагам перыядычных выданняў і інтэрнэт-часопісаў.

Станам на 2024 год жыве ў Вільні.

Творчасць З 2006 года публікуецца ў перыядычных выданнях. Творы Уласенкі друкавалі ў часопісах «Дзеяслоў», «Паміж», «ПрайдзіСвет», «Гіпертэкст», «Уральскі следапыт», «Беларусский журнал» і газеце «Літаратурная Беларусь».

У 2016 годзе ўдзельнічаў у літаратурнай рэзідэнцыі Беларускага ПЭН-цэнтра і Дома правоў чалавека ў Вільні, працаваў над аповесцю ў жанры планетарнай фантастыкі ў стылі Джэка Вэнса і Эдвіна Таба.

У 2021 годзе выдаў кнігу «Новая Зямля: Куканія». У 2022 годзе выйшла кніга «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх».

Аўтар праекту «Ганчарная дэманалогія», у якім каталагізуе звышнатуральных істот на аснове беларускага фальклору.

Займаецца перакладамі з англійскай мовы. Пераклаў вершы прозай Кларка Эштана Сміта з кнігі Nostalgia of the Unknown, апублікавана нізка вершаў прозай «Дэман, Анёл і Прыгажосць» .

Прызнанне Пераможца конкурсу на стыпендыю імя Міхася Стральцова ў 2010 годзе . Фіналіст прэміі «Экслібрыс» у 2012 годзе. Лаўрэат прэміі «Экслібрыс», прысвечанай Антону Луцкевічу ў 2016 годзе Фіналіст конкурсу «Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі, кантэксты» ў 2016 годзе. Пераможца конкурсу «Скарынавай душой узлашчанае слова» ў 2017 годзе. Кніга «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх» ў 2023 годзе трапіла ў лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройця.

Крыніцы

Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову