Бя́лкаў (, , ) — вёска ў гміне Цыбінка Слубіцкага павета Любушскага ваяводства Польшчы.
Геаграфія Ляжыць за 4 км на поўдзень ад Цыбінкі, 26 км на паўднёвы ўсход ад Слубіц, 55 км на паўночны захад ад Зялёнай Гуры і за 70 км на паўднёвы захад ад Гожава Велькапольскага.
Да вёскі далучаны прыселак Бялкувак.
Мінуўшчына Выяўленыя ў вёсцы 8 археалагічных аб’ектаў, у тым ліку могілкі бронзавага веку і раннясярэднявечнае паселішча, дазваляюць меркаваць, што мясцовасць была населеная некалькі тысячагоддзяў. Першыя згадкі пра вёску ў крыніцах датаваныя 1413 годам, калі яна належала роду фон Біркгольцаў. У тыя часы гэта былі землі маркграфства Брандэнбург. У 1480 — уласнасць братоў фон Грунэбергаў, за імі тут паўсталі рыцарскія сядзібы. Каля 1644 года фон Грунэбергі прадалі маёнтак роду фон Калькройтаў; ад 1659 года маёнтак перайшоў да фон Вэзэнбекаў. Пазнейшыя ўладары падзялілі зямлю. У 1804 годзе ў вёсцы 92 дамы, 399 жыхароў, 3 водныя млыны, вятрак і кузня. У 1840 годзе на месцы старой кірхі (найхутчэй фахверкавай) збудавана новая. Апошнімі ўласнікамі быў род Кунаў. У XVIII стагоддзі землі ўвайшлі ў склад Прусіі, а з 1871 да 1945 — Германіі.
У 1945 годзе, пасля перамогі ў II сусветнай вайне, правабярэжная (на ўсход ад Одры) была ўлучана ў склад Польшчы. У Бялкаў перасялілі палякаў з палескіх земляў, далучаных да БССР. Большасць прыбыла з Пружанскага павета, з вёсак Пецялёва (цяпер не існуе), Рагачы, Вугляны, Кашалёва.
У 1975—1998 гадах Бялкаў належаў да Зеленагурскага ваяводства.
Транспарт Ля Бялкава праходзіць . Мясцовая дарога злучае Бялкаў з Цыбінкай.
Турыстычная інфармацыя Даўні пратэстанцкі сабор (цяпер рымска-каталіцкі касцёл святога Андрэя Баболі), збудаваны ў 1840 годзе ў неараманскім стылі; Сядзіба фон Таўэнштайнаў XVIII стагоддзя.
Культура У вёсцы дзейнічае Таварыства аматараў Палесся і Бялкава, ладзяцца агульнапольскія з’езды колішніх жыхароў Палесся ды іхніх нашчадкаў.
Спорт Мясцовы футбольны клуб «Палессе Бялкаў» удзельнічае ў Б-класе.
Крыніцы
Спасылкі Гісторыя Бялкава // Замкі Любускія Агульная характарыстыка // Зямля Любуская Віртуальная экскурсія па музеі Палесся
Катэгорыя:Вёскі Слубіцкага павета Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Польшчы