Грыбны завулак — завулак у Паўночным пасёлку Заводскага раёна Мінска. Забудова завулка складаецца з некалькіх жылых шматпавярховых дамоў і шматлікіх дамоў сядзібнага тыпуПаводле базы Геадзэн. У архітэктурнай базе Photobuildings ёсць звесткі пра 9-павярховы дом 28, пабудаваны па праекце "М-464" у 1989-1990 ггГрыбны завулак у архітэктурнай базе Photobuildings. Завулак ідзе ад скрыжавання з вуліцай Несцерава да скрыжавання з Ахоцкай вуліцай, паралельна Брацкаму завулкуПаводле карт Яндэкс. Таксама перасякае вуліцы Пажарскага, Арцёма, Барвовую, Чакаліна, Сечанава і Балотнікова.
Цікавыя факты Завулак агінае сквер "Лужок" другім поясам пасля Брацкага завулка. У раёне дамоў 47 і 50 Грыбны завулак робіць прамы паварот на паўночны захад, а потым у раёне дома 72, яшчэ раз робіць паварот на захад і ідзе перпендыкулярна Ахоцкай вуліцы, пры тым, што пачынаецца гэты завулак паралельна АхоцкайПаводле карт Яндэкс. Крыніцы
Спасылкі Грыбны завулак на ATO.BY Грыбны завулак у базе даных Геадзэн Грыбны завулак у архітэктурнай базе Photobuildings Грыбны завулак на Оpenalfa.com
Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)