Аксу () — горад у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне Кітая, на рацэ Аксу, сталіца аднайменнай прэфектуры.
Назва перакладаецца як «ледавіковая вада». У 2002 годзе насельніцтва горада складала 560 тысяч жыхароў, з якіх 362 тысяч былі кітайцамі. Эканоміка горада заснавана на бавоўне. Таксама вырабляюцца збожжа, садавіна, алеі і буракі. Прамысловасць таксама прадстаўлена ткацкай, цэментнай і хімічнай прамысловасцю.
Зноскі
Катэгорыя:Гарады Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна