Атрыбу́т (ад — «дадзенае, надзеленае») — у філасофіі неабходная, істотная ўласцівасць прадмета або з’явы.

Тэрмін вядомы з часоў Арыстоцеля, які адрозніваў пастаянны атрыбут ад выпадковых станаў (акцыдэнцый). Р. Дэкарт разглядаў атрыбут як асноўную ўласцівасць субстанцыі: атрыбутам цялеснай субстанцыі ён лічыў працягласць, а атрыбутам духоўнай — мысленне.

Б. Спіноза лічыў працягласць і мысленне атрыбутамі адзінай субстанцыі. Французскія матэрыялісты XVIII стагоддзя атрыбутамі матэрыі прызнавалі працягласць і рух, а некаторыя з іх, у прыватнасці Д. Дзідро і Ж.-Б. Рабінэ, — таксама мысленне.

Тэрмін «атрыбут» выкарыстоўваецца і ў сучаснай філасофіі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Філасофскія тэрміны Катэгорыя:Метафізіка Катэгорыя:Анталогія