Лескенскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі.

Геаграфія Лескенскі раён знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі і мяжуе з землямі: Чэрэкскага раёна на паўднёвым захадзе, Урванскага раёна на захадзе, Майскага раёна на паўночным усходзе, а таксама з трыма муніцыпальнымі раёнамі Рэспублікі Паўночная Асеція — Аланія на поўдні. Плошча тэрыторыі раёна — 523,1 км ².

Раён дзеліцца на дзве зоны: перадгорную і горную. Асноўная частка раёна размешчана ў перадгорнай зоне рэспублікі, паўднёвая частка ў горнай зоне. Праз раён паралельна адзін аднаму праходзяць — Пашавы, Лясісты і Скалісты хрыбты, а таксама іх шматлікія адгор’і. Сярэднія вышыні на тэрыторыі Лескенскага раён вагаюцца ў межах 450—900 метраў. Найвышэйшым пунктам раёна з’яўляецца гара Хазнібашы (3102 м).

Тэрыторыя раёна перасечана далінамі рэк Урух, Лескен, Аргудан, Шэкер і іх прытокамі і рукавамі.

Насельніцтва

Катэгорыя:Раёны Кабардзіна-Балкарыі