Мікала́й Алякса́ндравіч Лукашэ́нка (нар. ) — сын Аляксандра Лукашэнкі.

Біяграфія

Трэці сын Аляксандра Лукашэнкі. У адрозненне ад старэйшых братоў, Віктара і Дзмітрыя, Мікалай — пазашлюбны, яго маці — урач Ірына Абельская.

Першае публічнае з’яўленне Мікалая Лукашэнкі адбылося ў красавіку 2008 года, трохгадовы хлопчык разам з бацькам удзельнічаў у рэспубліканскім суботніку на будаўніцтве «Мінск-Арэны». Тады не паведамлялася, што гэта за дзіця разам з Лукашэнкам, але неўзабаве ў інтэрв’ю Лукашэнка сказаў, што гэта яго трэці сын.

Аляксандр Лукашэнка пачаў браць сына на публічныя мерапрыемствы пасля кансультацый з вядомым брытанскім піаршчыкам Тымаці Бэлам, супрацоўніцтва з якім пачалося ў сакавіку 2008 годаАлександр Лукашенко занялся имиджем Беларуси, «Комсомольская правда», 15.03.2008.. Бэл раіў Лукашэнку, што сямейны чалавек выклікае болей даверы грамадзян і варта змяніць імідж «бацькі» на вобраз таты, добрага і клапатлівага.

Пазней Мікалай рэгулярна з’яўляецца з бацькам на публічных мерапрыемствах — быў на ваенных вучэннях і парадах, у паездках па краіне і нават на месцы тэрарыстычнага акту ў Мінскім метрапалітэне, у замежных паездках і на сустрэчах з кіраўнікамі дзяржаў, у прыватнасці з Уладзімірам Пуціным, Дзмітрыем Мядзведзевым, Баракам Абамам, Сі Цзіньпінам, Уга Чавесам, Нурсултанам Назарбаевым, Віктарам Юшчанкам, Аляксандрам Турчынавым, Ільхамам Аліевым, Папамі Рымскімі Бенедыктам XVI і Францыскам і многімі іншымі палітычнымі дзеячамі.

У 2011 годзе Мікалай Лукашэнка пайшоў у першы клас Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы. Часта замест школьных заняткаў ён працягваў суправаджаць бацьку на публічных мерапрыемствах, у тым ліку ў замежных паездках. Займаецца музыкай (фартэпіяна), хакеем, лыжным спортам і біятлонам.

Ва ўзросце 10 гадоў прысутнічаў на пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН. У чэрвені 2020 года разам з бацькам на ваенным парадзе Перамогі ў Маскве.

У чэрвені 2020 года паступіў у 10-ы клас Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па профілі «Біялогія», там сама вучыўся яго старэйшы брат і вучацца Дар’я і Анастасія — унучкі Аляксандра Лукашэнкі, дочкі яго сына Дзмітрыя.

23 жніўня 2020 года Мікалай з аўтаматам АКС-74У у руках і ў экіпіроўцы байца спецпадраздзялення, быў з бацькам у сітуацыйнай зале ў Палацы Незалежнасці і каля ягоСовещание Лукашенко: у президента автомат, у Николая — автомат и бронежилет. На відэа, знятым пры падлёце верталёта да ачэпленага Палаца незалежнасці пасля заканчэння шэсця пратэстоўцаў Аляксандр Лукашэнка просіць падляцець бліжэй да праспекта Пераможцаў, на якім знаходзіцца рэзідэнцыя, і гаворыць: «Як пацукі разбегліся». Голас Мікалая за кадрам пытае: «Ну дзе яны?», на што Аляксандр Лукашэнка адказвае: «Уцяклі. Яны даведаліся, што ты будзеш там»Разговор Лукашенко и Коли в вертолёте «Ну где они?». Ролікі хутка разышліся ў сацыяльных сетках, карыстальнікі абвінавацілі Лукашэнку ў вар’яцтве, вяртанні 1990-х гадоў, а таксама былі здзіўлены, чаму ён узяў 15-гадовага сына з сабой.

У жніўні 2020 года Мікалай Лукашэнка забраў дакументы з Ліцэя БДУ. Паводле звестак Беларускага расследавальніцкага цэнтра, ён скончыў прыватную гімназію ў мінскім раёне Дразды, аператарам якой стала заснаваная Ірынай Абельскай фірма.

Санкцыі 9 жніўня 2024 года трапіў пад санкцыі Канады.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Постаці Мінска Катэгорыя:Сям’я Аляксандра Лукашэнкі