2015 год — невысакосны, пачынаецца ў чацвер па грыгарыянскім календары.
Падзеі Студзень 1 студзеня: Літоўская Рэспубліка перайшла на еўра. Набыў моц Дагавор аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза, спыніла існаванне Еўразійская эканамічная супольнасць. 7 студзеня: Стральба ў рэдакцыі газеты «Charlie Hebdo» (Парыж). Адноўлена самастойнае выданне часопіса «Бярозка» (з 2012 з’яўляўся дадаткам да часопіса «Маладосць»).
Люты 12 лютага: Падпісана Другое мінскае пагадненне з мэтай дээскалацыі ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны. 22 лютага: «Марш Годнасці» ў Кіеве ў гадавіну «Еўрамайдана». 24 лютага: Афіцыйнае адкрыццё Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстраліі.
Сакавік
14 сакавіка: ФК БАТЭ выйграў Суперкубак Беларусі па футболе 2015. 20 сакавіка: Поўнае сонечнае зацьменне, бачнае на поўначы Атлантычнага акіяна.
Красавік 150пкс|міні|Першая старонка дэкрэта А. Лукашэнкі 2 красавіка: Напад на ўніверсітэцкі каледж Гарысы ў Кеніі. 2 красавіка: Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выдаў Дэкрэт «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», куды ўвайшлі нормы аб спагнанні з працаздольных непрацуючых грамадзян збору на фінансаванне дзяржрасходаў. 24 красавіка: 100-годдзе Генацыду армян. 25 красавіка: Чэмпіянат свету па футзале AMF 2015, які прымала Беларусь, скончыўся перамогай зборнай Калумбіі.
Май
1 мая: У Чэхіі стартаваў Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2015. 8 мая: 70-годдзе капітуляцыі Германіі ў Другой сусветнай вайне 1939–1945. 9 мая: 70-годдзе перамогі СССР у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945. 14 мая: Далучэнне Рэспублікі Беларусь да Балонскага працэсу. 17 мая: Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2015 скончыўся перамогай зборнай Канады, якая ў фінале перайграла каманду Расіі. 22 мая: Завяршыўся саміт «Усходняга партнёрства» ў Рызе. 23 мая: Фінал конкурсу песні «Еўрабачанне», які праходзіў у Аўстрыі. 24 мая: У фінальным матчы Кубка Беларусі па футболе на гомельскім стадыёне «Цэнтральны» БАТЭ (Барысаў) перамог салігорскі «Шахцёр». Завяршыўся 68-ы Канскі кінафестываль, Залатую пальмавую галіну атрымаў фільм «Дыпан» рэжысёра Жака Адзіяра.
Чэрвень thumb|Цырымонія ўзнагароджання прэміяй імя Ежы Гедройца, Мінск, 1 чэрвеня. 1 чэрвеня: Адбылася цырымонія ўзнагароджання літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройца. 3 чэрвеня: Раймандс Вэёніс абраны Прэзідэнтам Латвійскай Рэспублікі. 6 чэрвеня: Фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2015 на Алімпіёскім стадыёне ў Берліне. «Барселона» атрымала перамогу над «Ювентусам». 25 чэрвеня: Адбылося адкрыццё музейнага комплексу «Дукорскі маёнтак». 28 чэрвеня: Чэмпіянат Еўропы па баскетболе сярод жанчын 2015 скончыўся перамогай зборнай Сербіі.
Ліпень
1 ліпеня: Зямля, Венера і Юпітэр — на адной лініі. 14 ліпеня: Касмічны апарат New Horizons наблізіўся да Плутона і зрабіў дэталёвы здымак карлікавай планеты. Пры археалагічных раскопках у в. Лаўрышава выяўлена сярэдневяковая матрыца пячаткі.
Жнівень 12 жніўня: Выбухі ў Цяньцзіні на поўначы Кітая. 22 жніўня: Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні і вызваленні з месцаў пазбаўлення волі Мікалая Статкевіча і іншых палітвязняўВызвалены ўсе асуджаныя палітвязні.
Верасень
1 верасня: Адкрыты Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей. 4 верасня: Беларуская Вікіпедыя (тарашкевіца) перанесена на адрас be-tarask.wikipedia.org. 13 верасня: Частковае сонечнае зацьменне. 14 верасня: Навукоўцамі ўпершыню зарэгістравана гравітацыйная хваля, яна была выклікана зліццём дзвюх чорных дзірак на адлегласці 1,36 мільярдаў светлавых гадоў ад Зямлі. 20 верасня: Англійскі снукерыст Кайрэн Уілсан выйграў турнір Шанхай Мастэрс. 28 верасня: Назіралася зацьменне «суперпоўні».
Кастрычнік 8 кастрычніка: Святлана Алексіевіч стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры. 11 кастрычніка: Выбары прэзідэнта Беларусі. Перамог Аляксандр Лукашэнка (пасля 21-гадовага праўлення). 16 кастрычніка: У Казахстане пачаўся саміт кіраўнікоў СНД. 25 кастрычніка: Парламенцкія выбары ў Польшчы. 31 кастрычніка: Над Сінайскім паўвостравам у выніку тэракту пацярпеў катастрофу самалёт А321 авіякампаніі Metrojet, які выконваў рэйс з Шарм-эль-Шэйха ў Санкт-Пецярбург, усе пасажыры і членны экіпажа загінулі.
Лістапад
8 лістапада: Парламенцкія выбары ў М'янме, апазіцыйная партыя Нацыянальная ліга за дэмакратыю на чале з Аўн Сан Су Чжы набрала амаль 90% галасоў. 13 лістапада: Серыя тэрарыстычных атак у Парыжы.
Снежань 6 снежня: Парламенцкія выбары ў Венесуэле. 10 снежня: У Стакгольме прайшла цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі. 31 снежня: Адключэнне аналагавага тэлебачання на Філіпінах і пераход на лічбавае вяшчанне.
Памерлі 7 студзеня: Род Тэйлар, аўстралійскі і амерыканскі акцёр (нар. 11.1.1930) 20 студзеня: Анатоль Грыцкевіч, беларускі гісторык (нар. 31.1.1929) 29 студзеня: Колін Мак-Калау, аўстралійская пісьменніца (нар. 1.6.1937) 20 лютага: Лідзія Арабей, беларуская пісьменніца і літаратуразнавец (нар. 27.6.1925) 27 лютага: Леанард Німай, амерыканскі акцёр (нар. 26.3.1931) 27 лютага: Барыс Нямцоў, расійскі палітык, дзяржаўны дзеяч (нар. 9.10.1959) 12 сакавіка: Тэры Пратчэт, англійскі фэнтэзі-пісьменнік (нар. 28.4.1948) 23 сакавіка: Лі Куан Ю, першы прэм’ер-міністр Сінгапура, адзін з бацькоў сінгапурскага эканамічнага цуда (нар. 16.9.1923) 13 красавіка: Гюнтэр Грас, нямецкі пісьменнік (нар. 16.10.1927) 15 красавіка: Аляксандр Надсан, грэка-каталіцкі святар, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, грамадскі дзеяч (нар. 8.8.1926) 15 красавіка: Уладзімір Содаль, беларускі літаратуразнавец, краязнавец (нар. 13.9.1937) 23 красавіка: Алег Салтук, беларускі паэт, перакладчык 2 мая: Мая Плісецкая, савецкая і расійская артыстка балета, харэограф (нар. 20.11.1925) 23 мая: Джон Форбс Нэш, амерыканскі матэматык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (нар. 13.6.1928) 2 чэрвеня: Станіслаў Ляшковіч, польскі эканаміст, пісьменнік і публіцыст (нар. 1928) 8 чэрвеня: Юрый Выхадцаў, беларускі мастак-графік, жывапісец, педагог (нар. 1926) 26 чэрвеня: Яўген Прымакоў, савецкі і расійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч (нар. 29.11.1929) 18 ліпеня: Алег Луцэвіч, беларускі мастак-графік, педагог (нар. 16.4.1924) 23 ліпеня: Андрэй Харкавец, міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь 9 жніўня: Алег Гардынец, беларускі артыст оперы 15 ліпеня: Сяргей Друшчыц Рэстаўратар Сяргей Друшчыц — апошняе інтэрв'ю, беларускі архітэктар, рэстаўратар (нар. 1941) 12 жніўня: Галіна Азгур, мастак-жывапісец, жонка Заіра Азгура (нар. 1921) 13 жніўня: Георгій Скрыпнічэнка, беларускі мастак-сюррэаліст, педагог (нар. 1940) 30 жніўня: Уэс Крэйвен, амерыканскі кінарэжысёр (нар. 2.8.1939) 5 кастрычніка: Хенінг Манкель, шведскі тэатральны рэжысёр, пісьменнік 25 кастрычніка: Мікалай Барысевіч, беларускі фізік, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (нар. 21.9.1923) 31 кастрычніка: Антс Антсан, эстонскі канькабежац 10 лістапада: Андрэ Глюксман, французскі філосаф (нар. 19.6.1937) 10 лістапада: Гельмут Шміт, нямецкі палітык, у 1974—82 канцлер Германіі (нар. 23.12.1918) 17 лістапада: Андрэй Гіро, беларускі дыпламат (нар.20.10.1967) 29 лістапада: Юрый (Рыжы), беларускі рэлігійны дзеяч (нар. 5.8.1933) 30 лістапада: Эльдар Разанаў, расійскі і савецкі кінарэжысёр (нар. 18.11.1927)