Халмагорская вуліца — вуліца ў Партызанскім раёне Мінска. Ідзе амаль паралельна Радыяльнай на адрэзку паміж вуліцай Ваўпшасава і аўтобусным прыпынкам «1-ы Нахільны завулак», дзе Халмагорская вуліца пераходзіць у 3-і Халмагорскі завулак. Большая частка забудовы — жылы прыватны сектар, але ёсць некалькі шматкватэрных жылых дамоў і устаноў адукацыіХалмагорская вуліца ў базе Геадзэн.

Славутасці Камбінат школьнага харчавання (д. 47А); Мінскі дзяржаўны каледж тэхналогій машынабудаўніцтва (д. 55 і 63); Мінская аператыўная мытня (д. 57); СШ № 72 г. Мінска (д. 59, узведзены ў 1960—1961 гадах); Інтэрнат №4 Мінскага маторнага заводу (д. 65згодна архітэктурнай базе Рhotobuildings).

Цікавыя факты Дом 51 да 1990 года быў сталом заказаў для інвалідаў ВАВ магазіна № 7. На месцы знесенага будынку ў 1990—1993 гадах узвялі 9-павярховы жылы дом праекта М-464згодна архітэктурнай базе Рhotobuildings. Дом 57 з 1980 года быў навучальным цэнтрам па падрыхтоўцы замежных спецыялістаў правілам тэхнічнага абслугоўвання і рамонту трактароў Мінскага трактарнага завода. З 1990-х гадоў там знаходзіліся вучэбна-тэхнічны цэнтр «Сейбіт» і гасцініца навучальнага цэнтра. Цэнтр быў зачынены ў 1996 годзе і цяпер будынак выкарыстоўвае мінская мытняАпісанне будынка ў базе Рhotobuildings.

Памяць Дацэнт БДУІР і паэт Іван Астроўскі напісаў верш «72-й средней школе», дзе пісаў пра Халмагорскую вуліцу: «Прохожу по Холмогорской, А навстречу ни души. Убежали дети горсткой, Отучились малыши»72-й средней школе // Не любитель я грустных стихов: [сборник стихов] / Иван Астровский. — Минск: Колорград, 2024. — С. 262. — 303 с. — ISBN 9789858966973..

Крыніцы

Спасылкі

Халмагорская вуліца ў базе Геадзэн Халмагорская вуліца на АТО.ВУ Халмагорская вуліца ў архітэктурнай базе Рhotobuildings

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Партызанскі раён (Мінск)