Ален Фабьен Марыс Марсель Дэлон (, больш вядомы як Ален Дэлон (; )) — французскі кінаакцёр, акцёр тэатра, рэжысёр, прадзюсар, сцэнарыст. Кіназорка і секс-сімвал 1960-х — 1980-х гадоў.
Найбольшую вядомасць набыў пасля фільмаў «На яркім сонцы» (1960), «Рока і яго браты» (1961), «Леапард» (1962, намінаваны на «Залаты глобус» як «самы шматспадзеўны пачатковец сярод мужчын». Уладальнік прэміі «Сезар» за найлепшую мужчынскую ролю ў карціне «Наша гісторыя» (1984). Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна.
Біяграфія У 1952–55 гады на ваеннай службе. У час вайны ў Індакітаі служыў у парашутных войсках.
У кіно з 1957 года. У фільмах «Рока і яго браты», «Зацьменне», «Леапард», «Самурай», «Забойства Троцкага», «Месье Кляйн» раскрыў дваістасць чалавечай натуры сваіх герояў, канфлікт паміж матэрыяльным і духоўным. Знешні выгляд, пластычнасць, дынамізм зрабілі Дэлона папулярным у ролях розных амплуа. Паставіў фільм «За скуру паліцэйскага» у 1981 годзе, «Неўтаймаваны» у 1983 годзе. З 1968 года высутпаў і як прадзюсар.
Дачка — Анушка Дэлон.
Фільмаграфія 1958 — «Крысцін» / Christine (Франц Лабхайнер) 1960 — «Рока і яго браты» / Rocco e i suoi fratelli (Рока Парондзі) 1961 — «Славутыя любоўныя гісторыі» / Les Amours célèbres (Альбрэхт III Набожны) 1962 — «Зацьменне» / L'eclisse (П'еро) 1963 — «Леапард» / L'eclisse (Танкрэдзі Фальканеры) 1964 — «Чорны цюльпан» / La tulipe noire (Гіём дэ Сен-Про / Жульен дэ Сен-Про) 1964 — «Жоўты ролс-ройс» / The Yellow Rolls-Royce (Стэфана) 1967 — «Самурай» / Le Samouraï (Жэф Кастэла) 1968 — «Тры крокі ў трызненні» / Tre Passi Nel Delirio (Уільям Уілсан) 1969 — «Барсаліна» / Рок Сіфрэдзі 1969 — «Сіцылійскі клан» / Le Clan des Siciliens (Ражэ Сартэ) 1972 ― «Забойства Троцкага» / The Assassination of Trotsky (Рамон Меркадэр) 1975 ― «Зора» / Zorro (Дыега Вега / Зора) 1976 ― «Месье Кляйн» / Monsieur Klein (месье Кляйн) 1981 ― «За скуру паліцэйскага» / Pour la peau d’un flic (прыватны дэтэктыў Шука) 1992 ― «Вяртанне Казановы» / Le Retour De Casanova (Джакама Казанова) 1998 ― «Адзін шанец на дваіх» / Une chance sur deux (Жульен Віньяль) 2000 ― «Акцёры» / Les Acteurs (камеа) 2008 ― «Астэрыкс на Алімпійскіх гульнях» / Astérix aux Jeux Olympiques (Юлій Цэзар)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Ален Дэлон — Біяграфія, фільмаграфія на Oldcinema
Катэгорыя:Акцёры Францыі