Генадзь Вінярскі (, в. , Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі географ, кнігавыдавец.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Дварцы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1985 годзе скончыў сярэднюю школу № 2 у Камянцы.
У 1985-1992 гадах вучыўся на геафаку БДУ, уваходзіў у суполку «Радзіма». Быў ініцыятарам стварэння на факультэце і першым старшынёй суполкі ТБМ імя Францішка Скарыны. Актывісты дабіліся, каб факультэт набраў беларускамоўную групу. Пасля заканчэння ВНУ быў намеснікам кіраўніка ("радцам") маладзёжнай арганізацыі «Выбранецкія шыхты»«Выбранецкія шыхты»: чым займалася амаль невядомая сёньня моладзевая арганізацыя, Новы час, 17-01-2020.
У 1993-1998 гадах працаваў метадыстам у Доме літаратара. У 1993-1995 гадах быў сябрам сакратарыята, старшынёй аўдыёвізуальнай камісіі Рэспубліканскай Рады ТБМ.
У 1995—2018 гадах — выканаўчы дырэктар, дырэктар выдавецтва «Беларускі кнігазбор», МГА «Беларускі кнігазбор», МГА «Белкнігазбор». «Беларускі кнігазбор» — кніжны праект класікі беларускай літаратуры і літаратуры пра Беларусь ад старажытнасці да нашых дзён. Праект «Беларускі кнігазбор» складаўся з трох асноўных серый: «Мастацкая літаратура», «Гістарычна-літаратурныя помнікі», «Пераклады замежнай класікі».
У 2001-2021 гадах быў сябрам кіроўных органаў МГА «ЗБС "Бацькаўшчына"» — Вялікай і Малой Рады, Управы.
Дырэктар і заснавальнік выдавецтва «Кнігазбор», што існавала ў 2006-2023 гадах. На пачатку 2021 года "Кнігазбор" наведаў з праверкай ДФР. Быў канфіскаваны камп'ютар, тэлефон, частка друкаванай прадукцыі, заблакаваны банкаўскі рахунак. Праз некалькі месяцаў паўнавартасная дзейнасць выдавецтва была ўзноўленаСаюз нямецкамоўных перакладчыкаў літаратурных і навуковых твораў выказвае салідарнасць з Беларуссю. На пачатку 2022 года Міністэрства інфармацыі прыпыніла дзейнасць Спецыяльнага дазволу на выдавецкую дзейнасць. У канцы 2022 года ў выдавецтве пачалася пазапланавая комплексная праверка. У 2023 годзе Вінярскі прыняў рашэнне аб ліквідацыі прадпрыемства.
Крыніцы
Катэгорыя:Выдаўцы Беларусі Катэгорыя:Географы Беларусі