Адольф Леапольдавіч Кабылінскі (каля 1816— пачатак 1894) — уладальнік Цяшэўлі Навагрудскага павета, вядомы ў XIX стагоддзі калекцыянер старажытнасцяў, рукапісаў, збіральнік шляхецкага гумарыстычнага фальклору.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Кабылінскіх герба «Крыўда». Яго бацька Леапольд быў блізка знаёмы з многімі філаматамі і філарэтамі з кола Адама Міцкевіча (Тамашом Занам, Янам Чачотам, Ігнацыям Дамейкам, і іншымі), і Адольф ужо з ранняга юнацтва збіраў розныя цікавыя, пераважна забаўныя, факты біяграфіі славутага паэта — як з жывых успамінаў навакольнай шляхты, колішніх суседзяў сям’і Міцкевіча, так і з перапіскі са знаёмымі паэта. У 1840-х матэрыяльна падтрымліваў Яна Чачота, які жыў паблізу ў Бартніках (маёнтку Слізняў). У 1888 годзе перадаў у дар бібліятэцы Асаліньскіх гэтак званы «Raptularz Сzесzоtа» — рукапіс, які змяшчаў аўтографы многіх твораў гэтага аўтараГенадзь Кісялёў. Ад Чачота да Багушэвіча. Мінск: Навука і тэхніка, 1993.
У сваім маёнтку ў Цяшэўлі стварыў прыватны музей са значнымі калекцыямі — нумізматычнай, медальерскай, рукапісаў. Быў ганаровым сябрам Віленскай Археалагічнай Камісіі. У 1858 годзе перадаў у дар Віленскаму музею старажытнасцяў лісты гетмана Масальскага, Гуга Калантая, маршала Даву, і іншых, а таксама рэдкае выданне Бібліі нясвіжскай езуіцкай друкарні і 22 старажытныя манеты. У 1859 перадаў туды ж «статуэтку Астарты, багіні сірыйскай, з чырвонай гліны выпаленую».
Паводле сведчання Зыгмунта Глогера, памятаў бясконцую колькасць фацэцый, эпіграмаў, анекдотаў і жартаўлівых вершаў, прадыктаваў некаторыя з Глогеру, але сам не паддаўся настойліваму ўгаворванню запісаць іхZygmunt Gloger. Facecje // Encyklopedia Staropolska. Некралог Адольфа Кабылінскага ў «Газеце Львоўскай» ад 4 лютага 1894 г. сцвярджаў:
Ён быў адным з апошніх прадстаўнікоў найстарэйшага пакалення Навагрудскай зямлі. Ягоныя апавяданні пра сем’і Міцкевічаў і Чачотаў, цікавы дзённік апошняга, які ён перадаў у дар Інстытуту Асалінскіх, а таксама не менш захапляльная гісторыя, якой ён падзяліўся з панам Эдвардам Паўловічам мінулым летам пра паўстанне 1830 года і раннюю маладосць вядомага мастака Невяровіча-Тысевіча, далі літаратуры, гісторыі і грамадскай думцы шмат цікавых тэмаў.
Літаратура Marian Pacholak. Trzy listy Jana Czeczota z lat 1844—1845 do Adolfa Kobylińskiego z Cieszewli. Kręgi poszukiwań archiwalnych i materiały dotyczące sylwetek korespondentów z Nowogródczyzny (część druga) // Prace Literackie LXIII • 2024
Крыніцы
Катэгорыя:Калекцыянеры Беларусі