Вуліца Жылуновіча — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. У 1989 г. названа ў гонар беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча Зміцера ЖылуновічаВуліца Жылуновіча // Сайт Адміністрацыі Заводскага раёна Мінска. З 1952 па 1989 гг. называлася вуліцай Жданава ў гонар савецкага дзяржаўнага дзеячаул. Жилуновича (Минск) на wikimapia.org. Цягнецца ад Пераходнай вуліцы праз Партызанскі праспект і завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Тухачэўскага. Значная частка жылой забудовы вуліцы ўзведзена ў 1950-60-я гг., а прамысловай інфраструктуры — ў 1970-80-я ггВуліца Жылуновіча ў архітэктурнай базе Рhotobuildings.
Цікавыя факты У прамежку паміж 1989 і 2004 гг. у Мінску былі 2 вуліцы ў гонар аднаго чалавека: вуліца Цішкі Гартнага ў Шабанах і вуліца Жылуновіча. У 2004 г. вуліцу Цішкі Гартнага пераназвалі ЕльніцкайВуліца Жылуновіча ў базе Геадзэн.
Славутасці «Універмаг Беларусь» Адміністрацыя Заводскага раёна г. Мінска (д. 17) Кінатэатр «Камсамолец»
Крыніцы
Спасылкі
Вуліца Жылуновіча ў базе Геадзэн Вуліца Жылуновіча на АТО.ВУ Вуліца Жылуновіча ў архітэктурнай базе Рhotobuildings Фотаздымкі вуліцы на сайце адміністрацыі Заводскага раёна Мінска
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)