Пратаганіст або галоўны герой (ад — той, хто выконвае галоўную ролю) — персанаж, які адыгрывае вядучую ролю ў розных відах мастацтва , і звычайна супрацьпастаўляецца антаганісту. Звычайна выклікае найбольшае суперажыванне ў гледача ці чытача. Гэты тэрмін узнік у тэатры Старажытнай Грэцыі, калі ў 534 г. да н.э. Феспіс выступіў са сваім хорам у Афінах .

Сёння паняцці пратаганіста і галоўнага героя ідэнтычныя і выкарыстоўваюцца не толькі ў тэатры, але і ў кіно, літаратуры, відэагульнях і іншых відах мастацтва. У відэагульнях пратаганістам лічыцца гульнявы персанаж, якім кіруе сам гулец.

Этымалогія Тэрмін «галоўны герой» паходзіць ад старажытнагрэчаскага ( , «акцёр, які выконвае галоўную ролю»), у спалучэнні з ( , «першы») і (, «акцёр»).

Крыніцы

Катэгорыя:Выдуманыя персанажы Катэгорыя:Герой