Радзіві́лаўка (, па-падляску: Radzivíłuvka) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводства Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.

Праз вёску праходзіць ваяводская дарога .

Насельніцтва Жыхары вёскі ў большасці этнічныя беларусы, праваслаўныя. Каталіцкая частка насельніцтва адносіцца да парафіі Перамянення Панскага ў Мельніку.Opis parafii na stronie diecezji

Гісторыя Вёска заснаваная ў 1576 годзе на каралеўскай зямлі на поўнач ад Мельніка. З XVII ст. тут існаваў фальварак Раштовец. Пасля паўстання 1863 г. вёска была перайменаваная ў Аляксандроўку. У міжваенны перыяд Радзівілаўка была цэнтрам гміны.

Культура З 2023 года Радзівілаўка разам з Мельнікам з’яўляецца пляцоўкай «Міжнародных сустрэч дудароў, лірнікаў і спевакоў» — цыклу імпрэз, прысвечаных традыцыйнай музыцы, дударству, лірніцтву і аўтэнтычнаму спеву.

Крыніцы

Катэгорыя:Семятыцкі павет