«ЗНО» — беларускі літаратурна-філасофскі сшытак, выдаваўся як штомесячны дадатак да тыднёвай газеты «Культура». Выходзіў на васьмі палосах у 1994—1998 гадах.

Да «ЗНО» ў Беларусі не было выданняў, якія сістэматычна публікавалі беларускай тэксты сусветнай філасофскай класікі або арыгінальныя метафізічныя даследаванні. Выданне спрабавала стварыць новую прастору для інтэлектуальнага дыскурсу, адрозную ад традыцыйных літаратурных часопісаў. Матэрыялы «ЗНО» застаюцца важнымі для даследавання і развіцця беларускай культуры і філасофіі.

Стварэнне Ідэя спецыялізаванага беларускага філасофскага выдання ўзнікла ў Валянціна Акудовіча і Ігара Бабкова пасля сустрэчы на акадэмічнай канферэнцыі ў Полацку. Пазней у мінскай кавярні «Хвілінка» яны вырашылі заснаваць філасофскі часопіс, запрасілі да супрацоўніцтва паэта і філосафа Алеся Разанава.

Планаваўся паўнавартасны часопіс, ініцыятыву падтрымалі многія вядомы навукоўцы, Міністэрства культуры пагадзілася скласці каштарыс, пасля праект перадалі Міністэрству адукацыі і працэс запаволіўся. Як кампраміс Міністэрства культуры пагадзілася фінансаваць восем дадатковых старонак да газеты «Культура», якой тым часам кіравала Вольга Іпатава, а пазней — Людміла Крушынская.

Рэдакцыйная палітыка і змест Нягледзячы на назву «літаратурна-філасофскі сшытак», Валянцін Акудовіч, які адказваў за выпуск, адзначаў, што выданне стваралася не для літаратуры, а найперш для развіцця філасофскай і культуралагічнай думкі.

«ЗНО» стала пляцоўкай для авангардных і постмадэрнісцкіх практык, на яго старонках абгрунтоўваліся такія канцэпцыі, як «транслагізм» (Сяржук Мінскевіч, Алесь Туровіч), «шызарэалізм» (Юрась Барысевіч) і «афрыканізм» (Зміцер Вішнёў). У «ЗНО» маніфеставаў сябе «Бум-Бам-Літ» і публікавалася «Таварыства вольных літаратараў».

Публікаваліся беларускія пераклады сусветнай класікі: упершыню беларускай у «ЗНО» апублікаваны асобныя тэксты Платона, Шапенгаўэра, Кіркегора, Ніцшэ, Фрэйда, Гусерля, Вебера, Шпенглера, Ясперса, Фуко, Дэрыда, Дэлёза і іншых.

Вядомыя аўтары

Вакол выдання згуртаваўся кола інтэлектуалаў, сярод іх Алесь Анціпенка, Ігар Бабкоў, Юрась Барысевіч, Алег Бембель, Уладзімір Конан, Мікалай Крукоўскі, Сяржук Санько, Нэлі Бекус, Зміцер Кароль.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі