Іль-дэ-Фра́нс (, літаральна Востраў Францыі, таксама вядомы як Парыжскі рэгіён) — гістарычная вобласць Францыі і рэгіён у цэнтральнай частцы Парыжскага басейна, паміж рэкамі Сена, Марна , Уаза. Тэрыторыя Іль-дэ-Франс (з цэнтрам у Парыжы) — ядро французскай дзяржавы.

Геаграфія Рэгіён Іль-дэ-Франс ахоплівае горад Парыж і яго бліжэйшыя прыгарады.У склад рэгіёна Іль-дэ-Франс ўваходзяць 8 дэпартаментаў: Парыж (Paris), Сена і Марна (Seine-et-Marne), Івелін (Yvelines), Эсон (Essonne), О-дэ-Сен (Haute-de-Seine), Сен-Сен-Дэні (Seine — Saint-Denis), Валь-дэ-Марн (Val-de-Marne), Валь-д’Уаз (Val-d’Oise). Парыж атачаюць вялікія лясныя масівы Фантебло, Алатэ, Шантыльі, Эрменанвіля і Рамбуе, паркі і сады Версаля, Шантыльі, Во-ле-Віконта. Рэгіён займае 2% нацыянальнай тэрыторыі.

Гісторыя Рэгіён быў створаны ў 1976 годзе.

Вядомыя асобы Ян Пётр Норблін Фрэдэрык Бегбедэр

Зноскі

Спасылкі Regional Council of Île-de-France

Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Францыі Катэгорыя:Рэгіёны Францыі